Ліст да Эфесцаў Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Кар. 1:1 Паўла, Апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, святым, якія ў Эфесе, і верным у Хрысце Ісусе:

2 Рым. 1:7 ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.

3 1Пёт. 1:3; 2Кар. 1:3 Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,

4 1Пёт. 1:2 Бо выбраў нас у Ім перад заснаваннем свету, каб быць нам святымі і беззаганнымі перад Ім у любові;

5 Ян. 1:12; Рым. 8:29 Ён прызначыў нас на ўсынаўленне Сабе праз Ісуса Хрыста з ласкавасці волі Сваёй,

6на хвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Умілаваным,

7 Рым. 3:25; Клс. 1:14; Геб. 9:12 у Якім маем адкупленне праз Кроў Яго, адпушчэнне грахоў паводле багацця ласкі Яго,

8 Клс. 1:9 якую выліў Ён на нас шчодра ва ўсякай мудрасці і разуменні,

9 Рым. 14:24; Клс. 1:26; 2Цім. 1:9 каб выявіць нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабання, што Ён раней пастанавіў у Ім,

10 Мк. 1:15 на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою – Хрыстом.

11У Ім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны наперад паводле рашэння Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,

12каб былі мы на хвалу славы Яго, мы, якія ўжо раней спадзяваліся на Хрыста.

13 2Кар. 1:22 У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Евангелле збаўлення вашага, і ў Яго паверылі, запячатаны Духам Святым абяцання,

14 1Пёт. 2:9; Рым. 8:23; 2Кар. 5:5 Які ёсць зарука спадчыны нашай для адкуплення ўласнасці і на хвалу Яго славы.

15 Клс. 1:4; Флм. 5 Дзеля таго і я, чуючы пра вашу веру ў Госпада Ісуса і пра любоў да ўсіх святых,

16 Рым. 1:9; Плп. 1:3 не спыняюся дзякаваць за вас, памятаючы ў малітвах маіх,

17 1Кар. 2:10; Клс. 1:9 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці і аб’яўлення на пазнанне Яго,

18прасветленыя вочы розуму вашага, каб вы ведалі, якая ёсць надзея Яго паклікання ды якія багацці славы спадчыны Яго для святых,

19 Клс. 2:12 і якая бязмерная веліч магутнасці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнасці сілы Яго,

20 Пс. 110:1; Мк. 16:19 якую выявіў Ён у Хрысце, уваскрэсіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў нябёсах

21 Лк. 1:32 вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і валадаранне, і над усякім імем, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым;

22 Пс. 8:7 і ўсё паклаў пад ногі Яго, і ўчыніў Яго галавой над усёй Царквою,

23 1Кар. 12:27 якая ёсць Цела Яго, поўня Таго, Які ўсё ўсім напаўняе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help