1Чалавечае — гэта рыхтаваць сэрца, а ад Госпада — адказ языка.
2У вачах чалавека ўсе яго дарогі чыстыя, але Госпад разглядае душы.
3Даручы Госпаду свае справы — і споўняцца твае намеры.
4Усё зрабіў Госпад згодна Свайму ўласнаму намеру, таксама і бязбожніка зберагае на ліхі дзень.
5 Высл. 11:21 Агіднасць для Госпада — усякі фанабэрысты чалавек; напэўна, можна паручыцца: ён не будзе беспакараны.
6Міласэрнасцю і праўдай адкупляецца несправядлівасць, і ў страху Госпада — ухіленне ад ліха.
7Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
8Лепш малае са справядлівасцю, чым многія набыткі — без справядлівасці.
9Сэрца чалавека плануе дарогу яго, але Госпад кіруе яго крокамі.
10На вуснах цара — натхненне, не памыляцца вусны яго ў прыказанні.
11 Высл. 11:1 Груз і вага Госпада — справядлівыя, і справа Яго — усе камяні ў мяшку.
12 Высл. 25:5 Грэбуюць цары дзейнічаць бязбожна, бо трон умацоўваецца справядлівасцю.
13Ласка цароў — вусны справядлівыя; хто гаворыць праўду, таго будуць любіць.
14Гнеў цара — вяшчун смерці, і супакоіць гнеў чалавек мудры.
15У святле аблічча царскага — жыццё, і ласка яго — як дождж доўгачаканы.
16Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
17Сцежка справядлівых — ухіляцца ад ліха; хто беражэ шлях свой — вартаўнік душы сваёй.
18 Высл. 18:12 Знішчэнню папярэднічае фанабэрыстасць, а перад пагібеллю — пыхлівасць духа.
19Лепш скарыцца з пакорлівымі, чым здабычу дзяліць з фанабэрыстымі.
20 Пс. 2:12; 34:9; 40:5; Іс. 30:18; Ярэм. 17:7 Вучоны ў слове знойдзе дабро, і хто ўскладае надзею на Госпада — шчаслівы.
21Хто сэрцам мудры — будзе звацца разважлівым; а слодыч вуснаў памножыць веды.
22Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых.
23Сэрца мудрага навучыць вусны яго і памножыць веды ў вуснах яго.
24Складная мова — соты мядовыя, слодыч для душы і здароўе для цела.
25 Высл. 14:12 Ёсць дарога, якая здаецца чалавеку вернай, а ўрэшце рэшт вядзе да смерці.
26Душа таго, хто працуе, працуе для сябе, таму што прымушае яго ўласны рот.
27Чалавек бязбожны падбухторвае да ліха, і ў вуснах яго — быццам агонь, што палымнее.
28Чалавек ліхі выклікае сваркі, а той, хто наракае, раз’ядноўвае сяброў.
29Несправядлівы чалавек ашуквае сябра свайго і вядзе яго на нядобрую дарогу.
30Міргаючы вачамі, ён абдумвае крывадушнае і, сціскаючы вусны свае, рыхтуе ліха.
31Вянок годнасці — сівізна, якую можна знайсці на шляхах справядлівасці.
32Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
33Жэрабя кідаецца ў крысо, але рашаецца Госпадам.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
