Кніга Ісаі Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Пашліце ягня валадару краіны, з Петры ў пустыні на гару дачкі Сіёна!

2І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.

3Дай раду, разваж, пакладзі цень твой апоўдні, як бы ноччу, схавай выгнаннікаў, не выдай вандроўнікаў.

4Хай абжывуцца ў цябе выгнаннікі Мааба, будзь ім сховішчам перад спусташальнікам; бо скончыўся прыгнятальнік, спыніўся грабёж, знік прыцясняльнік з краю.

5І ўмацаваны будзе пасад міласэрнасцю; і сядзе на ім у справядлівасці, у палатцы Давіда, той, хто судзіць і шукае суда ды хутка аддае тое, што справядлівае.

6Чулі мы пра пыхлівасць Мааба, што надта напышлівы, — пра ганарыстасць яго, нахабства яго, ды злоснасць яго, ды пра выхваленні яго незаслужаныя.

7Таму залямантуюць маабцы дзеля Мааба, усе залямантуюць; над пірагамі Кірхарэса заплачуць, утрапёныя.

8Бо апусцелі нівы Хесебона і вінаграднікі Сабамы; гаспадароў паганаў вынішчылі іх вінаградныя гронкі; аж да Язэра дайшлі яны, качавалі па пустыні: парасткі яго рассеяліся, перайшлі праз мора.

9Таму заплачу плачам Язэра дзеля вінаграднікаў Сабамы. Заллю цябе слязьмі сваімі — о Хесебон і Элеале, бо на плады твае і збіранне вінаграду паў крык.

10Спынілася радасць і весялосць з садоў, і ў вінаградніках не весяляцца і не спяваюць. Віна ў выціскальні не выцісне той, хто звычайна выціскаў, заціх гоман.

11Дзеля таго нутро маё стогне дзеля Мааба, як цытра, і ўлонне маё — дзеля Кірхарэса.

12І будзе: калі з’явіцца і будзе ўзлягаць на вышынях, прыйдзе да святыні сваёй, каб памаліцца, і не здолее.

13І гэта слова, якое сказаў тады Госпад да Мааба:

14«Цяпер жа так прамаўляе Госпад, кажучы: “За тры гады, як гады найміта, аднята будзе слава ад Мааба разам з усім шматлікім народам, а рэшткі яго будуць малымі, без ніякага значэння”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help