Кніга Абдыі Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Іс. 34:5-17; 63:1-6; Ярэм. 49:7-22; Эзэк. 25:12-14; 35:1-15; Ам. 1:11, 12; Мал. 1:2-5 Бачанне Абдыі. Вось што кажа Госпад Бог пра Эдом. Пачулі мы вестку ад Госпада, і пасланец выпраўлены народам: «Паўстаньце! Пойдзем супраць яго вайною!

2Вось, малым Я зраблю цябе між народамі! Ты ў вялікай пагардзе!

3Пыхлівасць сэрца твайго падманула цябе. Ты пражываеш у пячорах скалы, уздымаеш высока сядзібу тваю ды кажаш у сэрцы сваім: “Хто спіхне мяне на зямлю?”

4Калі б ты падняўся, як арол, і калі б між зорак зрабіў сабе гняздо, дык і адтуль спіхнуў бы Я цябе», — кажа Госпад».

5Ці то злодзеі ўварваліся да цябе, або рабаўнікі ноччу, — які ж ты абрабаваны! Ці не нарабавалі яны, колькі хацелі? А калі збіральнікі вінаграду ўварваліся да цябе, ці ж не пакінулі яны табе адны голыя галінкі?

6Як жа старанна абшуканы Эзаў, ператрэсены ўсе сховішчы яго.

7 Пс. 41:10 Аж да мяжы пагналі цябе, усе хаўруснікі твае ашукалі цябе, падманулі цябе сябры твае, і тыя, што ядуць хлеб твой, паставяць пастку супраць цябе: няма розуму ў яго.

8«Ці ж не станецца ў той дзень, — кажа Госпад, — што Я выгублю мудрых у Эдоме і разумных на гары Эзава?

9І будуць баяцца мужныя твае, Тэман, што прападзе кожны чалавек з гары Эзава.

10Дзеля забойстваў і дзеля ліхоты адносна брата твайго Якуба спадзе на цябе ганьба і ты будзеш знішчаны навекі!

11У дзень, калі ты выступіў супраціўнікам, у дзень, калі чужынцы бралі яго войска ў палон і іншаземцы ўваходзілі ў брамы яго і адносна Ерузаліма кідалі жэрабя, ты таксама быў сярод іх як адзін з іх.

12І ты не зважай на дзень брата свайго, дзень няшчасця яго, і не смейся з сыноў Юды ў дзень загубы іх, і не хваліся вуснамі сваімі ў дзень уціску.

13І не ўваходзь у брамы народа Майго ў дзень падзення іх; і не цешся таксама з няшчасця яго ў дзень нядолі яго; не выцягвай рукі на багацце яго ў дзень знішчэння яго,

14і не стой на скрыжаваннях, каб забіваць тых, што ўцякаюць, і не выдавай рэшты яго ў дзень трывогі.

15Бо блізка дзень Госпадаў супраць усіх народаў! Як ты робіш, так будзе і табе, узнагарода твая спадзе на галаву тваю!

16Як бо вы пілі на гары Маёй святой, так усе народы заўсёды піць будуць. І будуць піць яны, і ўсё вып’юць, і стануць яны, як бы іх не было.

17А на гары Сіён будзе збаўленне, і будзе яна святою, а дом Якуба авалодае тымі, якія яго рабавалі.

18І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай; і яны палаць будуць супраць іх і паглынуць іх, і не застанецца нікога з дому Эзава, бо так сказаў Госпад.

19І ўспадкаемяць яны поўдзень, гару Эзава, ды Сэфэлу філістынцаў; і зоймуюць зямлю Эфраіма, і зямлю Самарыі, а Бэньямін зойме Галаад.

20І першыя перасяленцы з сыноў Ізраэля завалодаюць Ханаанам аж да Сарэпты, а палонныя з Ерузаліма, якія ў Сапарадзе, завалодаюць гарадамі паўднёвымі.

21І прыйдуць збаўцы на гару Сіён, каб судзіць гару Эзава. І будзе валадарства ў Госпада!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help