1 Пс. 110:1; Эф. 1:20; Клс. 3:1 Галоўнае ж, аб чым гаворыцца, ёсць тое, што мы маем такога Першасвятара, Які сеў праваруч пасада Велічы ў небе,
2 1Цім. 3:15 Служыцеля святыні і праўдзівай палаткі, якую паставіў Госпад, а не чалавек.
3 Рым. 4:25; Гал. 2:20; Эф. 5:2 Кожны святар ставіцца, каб складаць дары і ахвяры, таму трэба было, каб і Гэты меў нешта для ахвяры.
4Калі б Ён заставаўся на зямлі, то не быў бы святаром, таму што ёсць тут святары, што складаюць дары паводле закону.
5 Вых. 25:40; Дзеі 7:44; Клс. 2:17 Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, – вось, кажа, – зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».
6 Лк. 22:20; 2Кар. 3:6 Цяпер, вось, Ён атрымаў лепшае служэнне настолькі, наколькі стаўся Пасярэднікам лепшага запавету, які ўгрунтаваны на лепшых абяцаннях.
7Бо калі б той першы быў без заганы, то не трэба было б шукаць на яго месца другога.
8 Ярэм. 31:31-34 Рым. 11:27 Бо, ушчуваючы іх, кажа: «Вось жа настануць дні, кажа Госпад, і Я заключу з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет,
9 не паводле запавету, які Я зрабіў з іх бацькамі ў дзень, у які ўзяў руку іх, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, бо яны не вытрывалі ў Маім запавеце, і Я занядбаў іх, – кажа Госпад.
10 Рым. 11:27; 2Кар. 3:3 Вось жа, запавет, які Я дам дому Ізраэля пасля тых дзён, – кажа Госпад, – даўшы законы Мае у іх думкі, ды ў сэрцы іх упішу іх і буду ім Богам, і яны будуць Мне народам.
11 Ян. 6:45; 1Ян. 2:27 І ніхто не будзе вучыць блізкага свайго, ані брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада!” Бо ўсе Мяне пазнаюць ад найменшага з іх аж да найбольшага.
12 Рым. 3:25; 1Ян. 2:2 Бо міласэрным буду да іх няправеднасцей і не ўспомню больш пра іх грахі».
13 2Кар. 3:14 Кажучы пра «новы», першы прызнаў Ён старым. А тое, што старое і марнее, тое блізкае да знішчэння.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
