1І прыйшлі кіраўнікі родаў Левіевых да Элеязэра святара, і да Ешуа, сына Нуна, і да кіраўнікоў родаў кожнага з пакаленняў сыноў Ізраэля, і паведамілі ім
2 , бацькі Анака, які інакш называецца Геброн, на гары Юды, разам з наваколлямі яго.
12Палі, аднак, і вёскі яго аддалі ва ўласнасць Калебу, сыну Ефоны.
13Такім чынам, сынам святара Аарона ў Геброне далі горад для ўцёкаў і наваколлі яго, і Лебну разам з яе наваколлямі,
14і Ятэр, і Эстэмо,
15і Хелон, і Дабір,
16і Аін, і Юту, і Бэтсамэс з іх наваколлямі: дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленняў.
17А ад пакалення Бэньяміна Габаон, і Габу,
18і Анатот, і Алмат з іх наваколлямі: чатыры гарады.
19Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона святара трынаццаць разам з іх наваколлямі.
20А астатнім з родаў сыноў Кагата, левітам, была дадзена наступная ўласнасць:
21ад пакалення Эфраіма — горад для ўцёкаў Сіхэм з наваколлямі яго на гары Эфраім, і Газэр,
22і Кібцаім, і Бэтарон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
23Таксама ад пакалення Дана — Эльтэк, і Габэтон,
24і Аялон, і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
25А ад паловы пакалення Манасы — Танах і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: два гарады.
26Усіх гарадоў з іх наваколлямі дадзена было дзесяць астатнім сынам Кагата.
27Таксама сынам Гэрсона з роду Леві далі ад паловы пакалення Манасы горад для ўцёкаў Галан у Басане і Атарот з наваколлямі іх: два гарады.
28Далей ад пакалення Ісахара — Кэслон, Дабэрэт,
29і Ярмут, і Эн-Ганім з наваколлямі іх: чатыры гарады.
30А ад пакалення Асэра — Масал, і Абдон,
31і Хэлькат, і Рагоб з наваколлямі іх: чатыры гарады.
32Таксама ад пакалення Нэфталі — горад для ўцёкаў Кадэс у Галілеі, і Аматдор, і Картан з наваколлямі іх: тры гарады.
33Усіх гарадоў родаў Гэрсона — трынаццаць разам з іх наваколлямі.
34А сынам Мэрары, астатнім левітам, далі па родах іх ад пакалення Забулона: Екнаам, і Карту,
35і Рэмон, і Наалол з іх наваколлямі: чатыры гарады.
36Ад пакалення Рубэна за Ярданам насупраць Ерыхона горад для ўцёкаў Басор у пустыні, і Ясу,
37і Кадэмот, і Мэфаат: чатыры гарады з іх наваколлямі.
38І ад пакалення Гада — горад для ўцёкаў Рамот у Галаадзе, і Маханаім,
39і Хесебон, і Язэр: чатыры гарады з іх наваколлямі.
40Усіх гарадоў сыноў Мэрары астатніх па родах ад родаў левітаў — дванаццаць.
41 Ліч. 35:7 Дык усіх гарадоў сыноў Леві паміж уладання сыноў Ізраэля было сорак восем разам з іх наваколлямі,
42кожны горад са сваімі наваколлямі кругом.
43 Род. 12:7 І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.
44І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.
45 Еш. 23:14 І ні адно слова добрае, якое сказаў Ён дому Ізраэля, не было пустым, але ўсё споўнілася.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
