Евангелле паводле Мацвея Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

9 Клс. 2:18; Ціт. 1:14 ды дарэмна ўшаноўваюць Мяне, выкладаючы вучэнні і прыказанні людскія”».

10 Мк. 7:14 І, склікаўшы людзей, казаў ім: «Слухайце і разумейце:

11 Дзеі 10:15; Рым. 3:13; 1Цім. 4:4; Ціт. 1:15 не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што з вуснаў выходзіць, тое апаганьвае чалавека».

12Тады падышлі вучні Яго і кажуць Яму: «Ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы гэтае слова, абурыліся?»

13 Ян. 15:2; 1Кар. 3:12 А Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Усякая расліна, якой не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, выкарчавана будзе.

14 Лк. 6:39; Ян. 9:40 Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».

15 Мк. 7:17 А Пётра, адказваючы, сказаў Яму: «Растлумач нам гэтую прыпавесць».

16 Мк. 7:18 А Ён сказаў: «І вы таксама яшчэ без розуму?

17 1Кар. 6:13 Не разумееце, што ўсё, што ў вусны ўваходзіць, ідзе ў чэрава і выкідаецца вонкі?

18 Мк. 7:20; Як. 3:6 А што з вуснаў выходзіць, паходзіць ад сэрца, і гэта апаганьвае чалавека.

19 Мк. 7:21; Рым. 1:29; Гал. 5:19 Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзненні.

20Гэта тое, што апаганьвае чалавека. А есці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека».

21 Мк. 7:24 І, выйшаўшы адтуль, Ісус накіраваўся ў межы Тыра і Сідона.

22І вось, жанчына хананейка, выйшаўшы з тых мясцін, крычала Ісусу, кажучы: «Злітуйся нада мной, Госпадзе, Сыне Давіда! Дачка мая моцна ад дэмана пакутуе».

23А Ён не адказаў ёй ані слова. А вучні Яго, падышоўшы, прасілі Яго, кажучы: «Адпусці яе, бо яна крычыць нам услед».

24 Рым. 15:8 Але Ён, адказваючы, гаворыць: «Пасланы Я толькі да авец, якія пакінулі дом Ізраэля».

25А яна падышла і пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе, дапамажы мне!»

26 Адкр. 22:15 Ён, адказваючы, гаворыць: «Не добра забіраць хлеб ад дзяцей і кідаць шчанятам».

27 Лк. 16:21 А яна сказала: «Так, Госпадзе, але і шчаняты ядуць ад крошак, якія падаюць са стала гаспадароў іх».

28 Лк. 7:7; 1Ян. 5:10 Тады, адказваючы, Ісус гаворыць ёй: «О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як ты хочаш». І ў тую ж гадзіну дачка яе была аздароўлена.

29 Мк. 7:31 І, калі выйшаў адтуль Ісус, прыйшоў Ён на бераг мора Галілейскага і, узышоўшы на гару, сядзеў там.

30 Мк. 7:25; Лк. 8:41 І падышлі да Яго шматлікія натоўпы, маючы з сабой кульгавых, сляпых, нямоглых, нямых ды многа іншых, і клалі іх да ног Ісуса, і Ён аздаравіў іх,

31 Лк. 5:25 так што людзі дзівіліся, бачачы, што нямыя гавораць, нямоглыя аздараўляюцца, і кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць. І ўслаўлялі Бога Ізраэля.

32 Мк. 8:1 Ісус жа, паклікаўшы вучняў Сваіх, казаў: «Шкада мне людзей, бо ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне і не маюць чаго есці. А Я не хачу адправіць іх галодных, каб не аслабелі ў дарозе».

33І кажуць Яму вучні Яго: «Адкуль у нас у пустыні столькі хлеба, каб накарміць гэткі натоўп?»

34І гаворыць ім Ісус: «Колькі маеце хлябоў?» Яны ж сказалі: «Сем, і крыху рыбы».

35І загадаў Ісус людзям узлегчы на зямлі.

36 Лк. 22:17; Дзеі 27:35; 1Цім. 4:4 І, узяўшы сем хлябоў і рыбу і падзяку складаючы, разламаў і даў вучням Сваім, а вучні людзям.

37І елі ўсе, і наеліся. А таго, што засталося з кавалкаў, назбіралі сем поўных кашоў.

38А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, апрача дзяцей і жанчын.

39І, адпусціўшы людзей, Ён увайшоў у лодку і прыплыў у межы Магдаліна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help