Кніга Ёны Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І зноў было слова Госпада да Ёны:

2«Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і абвяшчай ў ёй тое, што Я табе даручыў».

3І ўстаў Ёна, і накіраваўся ў Нініву па загадзе Госпада. А Нініва перад абліччам Бога была вялікім горадам, у абход на тры дні.

4Дык пачаў Ёна хадзіць па горадзе ў абход на адзін дзень, і прапаведаваў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».

5І паверылі нініўцы Богу, і абвясцілі пост, і апрануліся ў зрэбніцы, ад найбольшага да найменшага.

6І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.

7І загадаў абвясціць і сказаць у Нініве ад імя цара і магнатаў яго: «Людзі і жывёла, быдла і статак хай не ядуць нічога, і не выпускаюцца на пашу, і не п’юць вады.

8Ды хай апрануцца ў зрэбніцы і людзі, і жывёла, і хай моцна клічуць да Бога, і хай кожны чалавек адвернецца ад ліхой дарогі сваёй і ад гвалту, што ёсць у руках яго.

9Хто ведае, можа, раздумаецца і пашкадуе Бог, і спыніцца абурэнне гневу Яго, і мы не загінем?»

10І ўбачыў Бог паводзіны іх, што адвярнуліся яны ад дарогі сваёй ліхой, і злітаваўся Бог дзеля кары, якую прадказаў быў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help