Першы ліст да Карынцянаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 19:28 Як адважваецца хтосьці з вас, маючы непаразуменне з іншым, судзіцца з ім перад нявернымі, а не перад святымі?

2 Мц. 19:28 Няўжо вы не ведаеце, што святыя будуць судзіць свет? І калі вамі будзе суджаны свет, дык няўжо вы не варты судзіць меншае?

3 2Пёт. 2:4; Адкр. 20:12 Ці не ведаеце, што мы будзем судзіць таксама анёлаў? Дык тым болей жыццёвае?

4А вы, калі маеце жыццёвыя справы, ставіце сваімі суддзямі тых, хто нікчэмныя ў царкве.

5На сорам вам кажу гэта. Няўжо няма ў вас ніводнага разумнага, які мог бы вынесці прысуд сярод братоў сваіх?

6А то брат з братам судзіцца, ды яшчэ перад бязвернымі?

7 Мц. 5:38; Лк. 6:29 Ужо і тое для вас прыніжэнне, што судзіцеся між сабой. Чаму вам не лепш прыняць крыўду? Чаму не лепш пацярпець шкоду?

8Але вы самі чыніце несправядлівасць і адбіраеце, ды нават у братоў!

9 1Кар. 5:11; Гал. 5:21 Ці не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць Валадарства Божага ў спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распуснікі, ані балванапаклоннікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані садомцы,

10ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані зламоўныя, ані рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.

11 Дзеі 22:16 І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але вы асвяціліся, але вы апраўдаліся ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.

12«Усё мне можна!» Але не ўсё карысна. «Усё мне можна!» Але я нічому не дазволю мець уладу нада мною.

13 Мц. 15:17 «Ежа – для жывата, і жывот – для ежы». Але Бог знішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад – для цела.

14 Рым. 6:5; 2Кар. 4:14; Эф. 1:19 Бог жа і Госпада ўваскрасіў, і нас таксама Сваёю магутнасцю ўваскрасіць.

15 Рым. 12:5; Эф. 5:30 Ці ж не ведаеце, што целы вашы ёсць члены Хрыста? Ці ж, узяўшы члены Хрыста, буду рабіць іх членамі распусніцы? Ніколі!

16 Род. 2:24; Мц. 19:5; Мк. 10:7; Эф. 5:31 Або ці не ведаеце, што той, хто злучаецца з распусніцай – адно цела ёсць? «Будуць, вось, яны, як сказана, двое адным целам».

17 Ян. 17:21; Рым. 8:9; Гал. 2:20 Той жа, хто злучаецца з Госпадам – адзін Дух ёсць.

18 Рым. 1:24; 2Кар. 7:1 Уцякайце ад распусты! Кожны грэх, які б ні чыніў чалавек, ёсць па-за целам; хто ж распуснічае, супраць свайго цела грашыць.

19 1Пёт. 2:5; Рым. 14:7; 2Кар. 6:16 Ці ж не ведаеце, што цела ваша ёсць святыня Духа Святога, Які ў вас і Якога маеце ад Бога, ды што вы ўжо не свае?

20 Дзеі 20:28; 1Пёт. 1:18; 2Пёт. 2:1; Плп. 1:20; Адкр. 5:9 Вы ж здабыты за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсць Божыя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help