1 1Пар. 11:1-9 І прыйшлі ўсе пакаленні Ізраэля да Давіда ў Геброн, кажучы: «Вось, мы — косць твая і цела тваё.
2Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
3І сабраліся таксама да цара ў Геброн ўсе старэйшыны Ізраэля, і цар Давід заключыў з імі запавет перад Госпадам у Геброне; і намасцілі Давіда на цара над Ізраэлем.
4 1Цар. 2:11; 1Пар. 3:4; 29:27 Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў цараваць, і сорак гадоў быў царом;
5у Геброне над Юдай цараваў ён сем гадоў і шэсць месяцаў, а ў Ерузаліме цараваў трыццаць тры гады над усім Ізраэлем і над Юдай.
6 Еш. 15:63; Суд. 1:21 Цар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі ў Ерузалім супраць евусеяў, жыхароў той зямлі. Тыя сказалі Давіду: «Не ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сляпыя і кульгавыя», гэта значыла: «Не ўвойдзе сюды Давід».
7Давід, аднак, здабыў крэпасць Сіён: ён стаў горадам Давідавым.
8Бо сказаў Давід у той дзень: «Кожны, хто забівае евусеяў, хай кідае ў рачны канал кульгавых і сляпых, ненавісных для душы Давіда». Таму гаворыцца ў прыказцы: «Сляпы і кульгавы не ўвойдуць у дом».
9І Давід абжыўся ў крэпасці, і назваў яе горадам Давідавым; і адбудаваў яго кругом ад Мэло і ў сярэдзіне.
10І Давід станавіўся штораз магутнейшы, бо Госпад, Бог Магуццяў, быў з ім.
11 1Пар. 14:1-7 Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
12І пераканаўся Давід, што Госпад паставіў яго царом над Ізраэлем і што Ён узвысіў цараванне яго над народам Сваім, Ізраэлем.
13І калі Давід перасяліўся з Геброна, ён узяў сабе яшчэ наложніц і жонак з Ерузаліма; і нарадзіліся Давіду яшчэ сыны і дочкі.
14 1Пар. 3:5-8 І вось імёны тых, якія нарадзіліся ў Ерузаліме: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон,
15і Ебагар, і Элішуа, і Напэг, і Яфія,
16і Элісама, і Эліяда, і Эліпалет.
17 1Пар. 14:8-17 А філістынцы пачулі, што Давіда намасцілі на цара над Ізраэлем, і сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў аб гэтым, ён увайшоў у крэпасць,
18а філістынцы па прыходзе разышліся па даліне Рэфаім.
19 1Сам. 23:2; 30:8; 2Сам. 2:1 І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці пайсці мне на філістынцаў? І ці аддасі Ты іх у мае рукі?» Госпад сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я, аддаўшы філістынцаў, перадам іх у рукі твае».
20Дык пайшоў Давід у Баал-Парацым, і разбіў іх там, і сказаў: «Раздзяліў Госпад ворагаў маіх перада мною, як раздзяляюцца воды». Таму тое месца і названа Баал-Парацым.
21І пакінулі яны там сваіх ідалаў, якіх захапілі Давід і людзі яго.
22І прыйшлі зноў філістынцы, і разышліся па даліне Рэфаім.
23А Давід раіўся з Госпадам, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку тутавых дрэў;
24і калі пачуеш стукат крокаў як бы ідучага па вершалінах дрэў тутавых, тады спяшайся, бо тады выйдзе Госпад перад абліччам тваім, каб разбіць лагер філістынскі».
25І зрабіў Давід так, як загадаў яму Госпад; і перамог філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
