1Несмяротны бо Дух Твой прабывае ва ўсім.
2І таму тых, хто блукае, лёгка караеш і сварышся, прыпамінаючы, у чым грашаць, каб, пакінуўшы ліхоту, верылі ў Цябе, Госпадзе.
3Бо іх, даўнейшых жыхароў святой Тваёй зямлі, якіх
4зненавідзеў за іх ліхія паводзіны: гатаванне зелляў і бязбожныя ахвяры,
5і бязлітасных забойцаў дзяцей, едакоў вантробаў, чалавечага цела і крыві – кіраўнікоў таемных культаў на сярэдзіне балявання;
6і бацькоў, мардуючых нявінныя істоты, захацеў Ты вынішчыць рукою нашых прабацькоў,
7каб дастойнае пасяленне дзяцей Божых атрымала зямля, якая для Цябе найдаражэйшая за ўсё.
8 Вых. 23:28 Але і іх, як людзей, ашчаджаў Ты і паслаў на іх папярэднікамі войска свайго шэршняў, каб іх нішчылі паступова.
9Бо мог Ты ў баі выдаць бязбожных справядлівым, або драпежнымі звярамі ці бязлітасным прысудам знішчыць;
10але, п амалу к араючы, д аваў магчымасць навяртання, хоць добра ведаў, што іх племя нягоднае і ліхота іх – прыродная, і што не маглі змяніцца іх намеры ніколі:
11племя бо гэта праклята ад пачатку. І не са страху перад кімсьці пакінуў Ты іх грахі без кары;
12 Ёў 9:12 хто бо можа Табе сказаць: «Што Ты зрабіў?» Або хто супрацівіцца Твайму прысуду? Або хто Цябе прызаве за гібель народаў, што Ты стварыў? Або хто паўстане супраць Цябе як абаронца ліхіх людзей?
13Бо, апроч Цябе, няма Бога іншага, Які б апекаваўся над усімі, каб меў Ты даказваць, што не судзіш несправядліва.
14Табе не зможа супрацівіцца ані цар, ані правіцель адносна тых, каго пакараў Ты.
15 Род. 18:25 А калі Ты – справядлівы, то валадарыш усім справядліва; дык скараць таго, хто не павінен быць скароны, лічыш за недастойнае Тваёй магутнасці.
16Магутнасць бо Твая – пачатак справядлівасці, і таму, што Ты Госпад усіх, – усіх Ты шкадуеш.
17Моц бо паказваеш, калі не вераць, што Ты існуеш, у магутнасці дасканалы, ды караеш тых, хто не прызнае Цябе свядома.
18А Ты валодаеш магутнасцю, бо судзіш ласкава і кіруеш намі з вялікай спагаднасцю: бо Ты маеш магутнасць, калі захочаш.
19А навучыў Ты народ Свой такімі дзеяннямі, што справядлівы мусіць быць добрым для людзей, і ўліў Ты сынам Сваім вялікую надзею, што адпускаеш грахі за навяртанне.
20Калі бо ворагаў слугаў Сваіх і вартых смерці караў Ты з такою асцярогай і спагаднасцю, даючы час і магчымасць, каб маглі яны ад ліхоты адвярнуцца,
21 Паўт. Зак. 12:7 з якою вялікаю чуласцю судзіў Ты сыноў Сваіх, бацькам якіх даваў Ты прысягу і прымірэнне, поўнае добрых абяцанняў!
22Дык калі Ты даеш нам настаўленне, ворагаў нашых караеш па-рознаму, каб памяталі мы пра дабрыню Тваю, судзячы, і каб чакалі мы міласэрнасці, калі на нас суд прыйдзе.
23Адсюль і тых, якія ў дурноце сваёй жылі несправядліва, пакараў за іх уласныя агіднасці.
24Бо надта доўга блукалі на дарогах аблуды, беручы за багоў тое, што нават сярод звяроў марнае, падманутыя, на ўзор неразумных дзяцей:
25з-за гэтага, як дзяцей неразумных, аддаў Ты іх на пасмяянне.
26А тыя, хто не навярнуўся дзеля кпінаў дакорлівых, спазнаюць суд, дастойны Бога;
27бо у судзе трываючы, яны абураліся, а калі былі пакараныя тыя, каго яны мелі за багоў, – убачылі Таго, Каго перад гэтым ведаць не хацелі, пазналі сапраўднага Бога; дзеля таго і прыйшла на іх заслужаная кара.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
