Другая кніга Хронікаў Раздзел 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Цар. 9:10-14 Праз дваццаць гадоў пасля таго, як Саламон пабудаваў дом Госпада і сабе палац,

2адбудаваў ён тыя гарады, якія Гірам даў Саламону ды пасяліў там сыноў Ізраэля.

31Цар. 9:15-28Накіраваўся таксама ў Эмат Собы і ўзяў яго.

4І адбудаваў Пальміру ў пустыні ды ўсе гарады кладовак, якія пабудаваў у Эмаце.

5І адбудаваў Бэтарон Верхні і Бэтарон Ніжні — умацаваныя гарады, якія мелі муры, і брамы, і завалы;

6таксама Баалат і ўсе гарады для свірнаў, якія належалі Саламону, і ўсе гарады калясніц і гарады, дзе знаходзіліся коннікі. Усё, што пажадаў і запланаваў Саламон, ён пабудаваў у Ерузаліме і ў Лібане ды ва ўсёй зямлі, якая была пад яго ўладаю.

7Усіх людзей, якія засталіся ад хетэяў, і амарэяў, і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, якія не былі з пакалення Ізраэля,

8а былі з сыноў тых, што засталіся пасля іх на зямлі, якіх не забілі сыны Ізраэля, — зрабіў Саламон даннікамі аж па сённяшні дзень.

9Затым з сыноў Ізраэля не прызначыў Саламон да працы царскіх нявольнікаў; бо яны былі ваярамі, і кіраўнікамі ваяроў яго, і кіраўнікамі калясніц і конніцы яго.

10Усіх жа кіраўнікоў, якія наглядалі за народам, было ў цара Саламона дзвесце пяцьдзесят.

11Дачку ж фараона перавёў з горада Давіда ў дом, для яе пабудаваны, бо казаў цар: «Не павінна жанчына прабываць у мяне ў доме Давіда, цара Ізраэля, бо ён ёсць месца святое таму, што ўвайшоў у яго каўчэг Госпада».

12Тады стаў Саламон складаць Госпаду ахвяры цэласпалення на ахвярніку Госпада, які ён паставіў перад прысенкам,

13Вых. 23:14-17; 34:22, 23; Ліч. 28:9; 29:39; Паўт. Зак. 16:16каб кожны дзень па загадзе Майсея складаць на ім цэласпаленні ў шабаты, і ў дні маладзіка дый у тры ўрачыстасці года: гэта значыць у свята праснакоў, і ў свята тыдняў, і ў свята палатак.

14Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.

15І не мінулі загады цара святароў і левітаў ва ўсім, і ў пільнаванні скарбаў.

16І былі скончаны ўсе справы Саламона ад таго дня, у які заклаў падмуркі дома Госпада аж да дня поўнага завяршэння яго.

17Тады выбраўся Саламон у Эцыён-Гебэр і ў Айлат ад берага Чырвонага мора, што ў зямлі Эдом.

18А паслаў яму Гірам праз рукі паслугачоў сваіх караблі і маракоў, што ведалі мора; і яны разам з паслугачамі Саламона дабраліся ў Афір і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзесят талентаў золата, і прывезлі цару Саламону.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help