Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада.

2Бязглузды не адчувае асалоду ад разважлівасці — а толькі ад паказу ўласнага розуму.

3Калі прыйдзе бязбожнік — прыйдзе і пагарда, а з ганьбай — знявага.

4Словы з вуснаў чалавека — глыбокая вада, а крыніца мудрасці — багатая плынь.

5 Высл. 24:23 Нядобра прымаць чалавека бязбожнага, каб пахіснуць справядлівага ў законнасці яго.

6Вусны бязглуздага змешваюцца са сваркамі, а рот яго выклікае пабоі.

7Рот бязглуздага — яго пагібель, а вусны яго — пастка для душы яго.

8Словы плеткара — быццам салодкія, і самі даходзяць да глыбіні чэрава.

9Той, хто ў працы сваёй млявы і нядбайны, той — брат знішчыцеля.

10Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.

11 Высл. 10:15 Маёмасць багатага — трывалы горад яго, яна — быццам мур высокі ў думцы яго.

12 Высл. 16:18 Перад знішчэннем узвышаецца сэрца чалавечае, і перад услаўленнем — уціхамірваецца.

13Хто спярша гаворыць, а потым слухае, — таму бязглуздасць і ганьба.

14Дух чалавечы пераносіць немач сваю, але хто зможа падтрымаць зруйнаваны дух?

15Сэрца разважлівае будзе валодаць ведамі, і вуха мудрых шукае ведаў.

16Дар чалавека пашырае дарогу яго і да кіраўнікоў даводзіць яго.

17Хто першы гаворыць у спрэчцы — лічыцца справядлівым, а прыходзіць сябар яго і выкрые яго.

18Жэрабя спыняе спрэчкі і таксама вырашае паміж магутнымі.

19Брат, якога абражаюць, мацнейшы за моцны горад, а сваркі — як крэпасці гарадоў.

20З плода вуснаў чалавека насыціцца чэрава яго, а спараджэнні ўласных вуснаў уволю накормяць яго.

21Смерць і жыццё ў руцэ языка; хто яго любіць — будзе есці плады яго.

22Хто знайшоў добрую жонку — знайшоў дабро і атрымаў ласку ад Госпада.

23Калі бедны гаворыць з маленнямі, то багаты будзе гаварыць жорстка.

24Чалавек можа быць паранены сябрамі, але ёсць сябар, які бліжэй за брата.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help