Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 28 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Бяжыць бязбожнік, калі ніхто не гоніца за ім, а справядлівы — як леў адважны.

2Адыдзе ад закону зямля, тады многа кіраўнікоў у ёй, а пры разумным і мудрым чалавеку справядлівы лад працягнецца.

3Чалавек бедны і які ганіць бедных падобны да дажджу праліўнога, у якім рыхтуецца голад.

4Адступнікі ад закона — хваляць бязбожнікаў; а хто трымаецца закона — абураецца імі.

5Ліхія людзі не разумеюць законнасці; а хто імкнецца да Госпада, — разумее ўсё.

6 Высл. 19:1 Лепш бедны, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым крывадушны на дарогах сваіх, хоць і багаты.

7Хто беражэ законнасць — той мудры сын; а хто падтрымлівае гуляк — асаромлівае бацьку свайго.

8Хто накоплівае багацце сваё пазыкамі і ліхвярствам, той збірае яго для шчодрага да бедных.

9Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай.

10Хто падманвае справядлівых на ліхой дарозе, сам упадзе ў пагібель, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.

11Разумным здаецца сабе чалавек багаты, але разгневаны бядняк даследуе яго.

12 Высл. 29:2 У радасці справядлівых — вялікая слава, а калі ўзнімаюцца бязбожнікі — хаваецца чалавек.

13 1Ян. 1:9 Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.

14Шчасны чалавек, які мае страх, а хто сэрца сваё зацвярджае — трапіць у бяду.

15Леў, што рыкае, і галодны мядзведзь — гэта бязбожны кіраўнік над бедным народам.

16Кіраўнік, што пазбаўлены разважлівасці, прыгнятае многіх; а хто ненавідзіць хцівасць — дні таго стануць доўгімі.

17Чалавека, што заліты крывёй чыйгосьці жыцця, калі ён будзе бегаць да самай магілы, ніхто не падтрымае.

18Хто ходзіць прама — будзе збаўлены; хто ходзіць нясталымі шляхамі — той раптам загіне.

19 Высл. 12:11 Хто зямлю сваю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто шукае адпачынку — напоўніцца галечай.

20Чалавек верны багаты ў дабраславенствы, а хто жадае хутка ўзбагаціцца — не застанецца без пакарання.

21Хто распазнае аблічча ў судзе — не чыніць дабро, і чалавек за лусту хлеба крывіць душою.

22Спяшаецца ўзбагаціцца зайздрослівы чалавек, не ведае ён, што беднасць спасцігне яго.

23 Высл. 27:5 Хто дакарае чалавека, потым знойдзе ласку, больш чым той, хто ліслівіць языком.

24Хто крадзе што-небудзь у бацькі свайго або маці і кажа: «Гэта не грэх», той — саўдзельнік рабаўніка.

25Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.

26Хто спадзяецца на сэрца сваё — той бязглузды, а хто ходзіць мудра — сам будзе збаўлены.

27Хто дае беднаму — не будзе ў галечы, а хто хавае вочы — напоўніцца праклёнамі.

28Калі бязбожнікі ўздымуцца — хаваюцца людзі; калі яны загінуць — памножацца справядлівыя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help