Кніга Псальмаў Псальм 62 (61) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Псальм. Давідаў.

2Толькі ў Богу спачні, душа мая, бо ад Яго — збаўленне маё.

3 Пс. 18:3 Сапраўды, Ён — прыстанішча маё і збаўленне маё, абарона мая — не пахіснуся больш.

4Што вы кідаецеся на чалавека, быццам на сцяну пахілую або плот павалены, што вы ўсе руйнуеце?

5Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.

6Толькі ў Богу спачывае душа мая, бо ад Яго — цярплівасць мая.

7Сапраўды, Ён — Бог мой і збаўленне маё, абарона мая — не пахіснуся.

8У Богу — збаўленне маё і слава мая; Бог моцы маёй, і прыстанішча маё — ў Богу.

9Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог — прыстанішча для нас.

10 Пс. 39:6 Сапраўды, марнасць — сыны Адамавы, мана — сыны чалавечыя. Калі на шалях яны ўздымаюцца, то ўсе — лягчэйшыя за дым.

11Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася — не прыкладайце сэрца.

12Раз прамовіў Бог, гэтыя дзве рэчы пачуў я: бо сіла — у Бога,

13 Ёў 34:11; Высл. 24:12; Ярэм. 17:10; Мц. 16:27; Рым. 2:6; Адкр. 2:23 і ў Цябе, Госпадзе, — міласэрнасць; бо Ты аддаеш кожнаму па справах яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help