Кніга Псальмаў Псальм 75 (74) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле «Не знішчай» Псальм. Асафа. Песня.

2Будзем вызнаваць Цябе, Божа; будзем вызнаваць і прызываць імя Тваё: будзем распавядаць пра цуды Твае.

3Калі ўстанаўлю час, буду судзіць Я па справядлівасці.

4Калі расцяклася зямля і ўсе, што жылі на ёй, Я ўмацаваў апоры яе.

5Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!

6Не ўздымайце дагары рог ваш; не прамаўляйце нахабстваў супраць Бога».

7Бо пыха — ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні.

8Бо Бог — суддзя: аднаго прынізіць, а другога ўзвялічыць.

9Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.

10А я буду абвяшчаць у вяках, буду спяваць Богу Якубаву.

11І патрушчу я ўсе рогі грэшнікаў; і ўзвысяцца рогі справядлівага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help