Кніга Псальмаў Псальм 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Жальба Давіда, якую выспеваў перад Богам дзеля Куша Бэньямінава.

2Госпадзе, Божа мой, на Цябе спадзяюся; уратуй мяне ад усіх тых, што чыняць мне пераследы, і вызвалі мяне,

3каб не схапіў хто, як леў, душы маёй, разрываючы яе, пакуль няма Таго, Хто ўратаваў бы.

4Госпадзе Божа мой, калі ўчыніў я нешта, калі ёсць няпраўда ў руках маіх,

5калі вярнуў я тым, што мне аддавалі назад благое, калі ўшанаваў непрыяцеля свайго марнага, дараваўшы яму,

6няхай вораг чыніць пераслед душы маёй, і схопіць, і растопча па зямлі жыццё маё і славу маю перакіне ў попел.

7Паўстань, Госпадзе, у гневе Тваім і ўзнясіся супраць лютасці непрыяцеляў маіх, і паўстань, Божа мой, на судзе, які Ты запавядаў.

8І хай сход народаў акружыць Цябе, і над ёю вярніся ізноў на вышыню:

9 Пс. 26:1 Госпад судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле справядлівасці маёй і паводле незласлівасці маёй, якая ёсць ўва мне.

10 Ярэм. 11:20; Адкр. 2:23 Хай спыніцца зласлівасць грэшнікаў, а справядлівага ўмацуй, справядлівы Божа, што пранікаеш у сэрцы і ўлонні.

11Успамога мая — у Бога, Які ратуе шчырых сэрцам.

12Бог — Суддзя справядлівы і магутны, гневаецца штодня,

13Ці не агаліў Ён ізноў меч Свой, ці не нацягнуў лук Свой і не падрыхтаваў яго?

14І падрыхтаваў Ён Сабе смяротную зброю, стрэлы Свае зрабіў агнявымі.

15 Ёў 15:35; Іс. 59:4 Вось: затаіў у сабе несправядлівасць — даў пачатак жалю — спарадзіў няпраўду;

16 Пс. 9:16; 57:7 пачаў капаць катлаван і выкапаў яго, і ўваліўся ў яму, якую зрабіў.

17Абернецца жаль яго на галаву яго, а зласлівасць яго спадзе на патыліцу яго.

18Спавядаюся Госпаду паводле справядлівасці Яго і буду спяваць псальмы імю Госпада Найвышэйшага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help