Кніга Псальмаў Псальм 52 (51) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.

2 Рым. 3:10-12 1Сам. 22:9, 10 Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».

3Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны несправядлівасцю?

4Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.

5Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.

6Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!

7Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.

8Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:

9 Пс. 48:7 «Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».

10 Ярэм. 11:16 А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя. ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help