Першая кніга Самуэля Раздзел 31 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 10:1-12 А філістынцы ваявалі з ізраэльцамі; і ваяры Ізраэля пабеглі ад філістынцаў, і падалі забітыя на гары Гэльбоэ.

2І дагналі філістынцы Саўла і сыноў яго, і забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла.

3І ўрэшце бой ішоў толькі каля Саўла; сталі страляць у яго лучнікі, і быў ён моцна паранены лучнікамі.

4І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.

5Калі збраяносец яго ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на свой меч і разам з ім памёр.

6Дык у той дзень загінулі разам Саўл і тры яго сыны, і збраяносец яго, і ўсе людзі яго.

7А ізраэльцы, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдана, убачыўшы, што войска Ізраэля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны яго, пакінулі свае гарады і паўцякалі. І прыйшлі філістынцы, і абжыліся там.

8Назаўтра ж сталася, што прыйшлі філістынцы, каб рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і трох яго сыноў, што ляжалі на гары Гэльбоэ.

9І адрэзалі яны Саўлу галаву, і забралі зброю яго, якую паслалі па ўсёй зямлі філістынскай, каб разнесці вестку ў храмах багоў сваіх і сярод людзей.

10І паклалі яны зброю ў святыні Астарты, а цела яго павесілі на муры Бэтсана.

11Калі даведаліся жыхары Явіса ў Галаадзе пра тое, што філістынцы ўчынілі з Саўлам,

12падняліся ўсе наймужнейшыя людзі і ішлі ўсю ноч, і знялі цела Саўла і целы сыноў яго з мура Бэтсана, і прынеслі іх у Явіс, і спалілі іх там.

13І ўзялі яны косці іх, і пахавалі пад тамарыскам у Явісе, і пасцілі там сем дзён.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help