Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Сыне мой, не забывайся на закон мой, і хай сэрца тваё беражэ прыказанні мае;

2бо яны табе прыбавяць працягласць дзён, гады жыцця і супакой.

3Хай міласэрнасць і праўда не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю сваю і запішы на скрыжалях сэрца свайго,

4 Лк. 2:52 і знойдзеш ты ласку і спагаду ў вачах Бога і людзей.

5Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю.

6Думай аб Ім на ўсіх шляхах тваіх, і Ён накіруе крокі твае.

7 Рым. 12:16 Не будзь мудрацом перад самім сабою; шануй Бога і пазбягай ліха,

8бо гэта будзе здароўем для цела твайго і падсілкоўваннем для касцей тваіх.

9Ушаноўвай Госпада ад усёй маёмасці тваёй і ад пачаткаў усіх пладоў тваіх,

10і напоўняцца свірны твае збожжам, а давільні твае будуць багатыя на віно.

11 Ёў 5:17 Геб. 12:5, 6 Не адкідай, сыне мой, настаўленне Госпадава і не пагарджай ім, калі Ён будзе караць цябе,

12 Адкр. 3:19 бо каго любіць Госпад — таго карае і, як бацька, спагадае сыну Свайму.

13 Высл. 8:10, 11 Шчасны чалавек, які знайшоў мудрасць і які звярнуўся да разважлівасці:

14набыццё яе лепш за гандаль срэбрам, а прыбытак — хутчэй, чым ад золата.

15Яна каштоўнейшая за ўсе самацветы; і не могуць з ёй параўнацца ніякія твае каштоўнасці;

16працягласць дзён — у яе правай руцэ, а ў яе левай руцэ — багацце і слава.

17Дарогі яе — дарогі прыгожыя, і ўсе яе сцежкі — мірныя.

18Яна — дрэва жыцця для тых, хто авалодвае ёю, і шчасны той, хто трымаецца яе.

19Госпад мудрасцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў разважлівасцю;

20з Яго мудрасці парасчыніліся бездані і аблокі струменяцца расою.

21Сыне мой, не ўпускай іх з вачэй сваіх; беражы разважлівасць і розум —

22і будзе жыццё для душы тваёй і ласка для шыі тваёй;

23тады пойдзеш упэўнена па дарозе сваёй і нага твая не спатыкнецца.

24Калі заснеш, не будзеш мець страху, будзеш адпачываць — і сон твой будзе прыемны.

25Не бойся раптоўнага страху і збянтэжанасці, што ахоплівае цябе з-за бязбожнікаў, калі яна прыйдзе.

26Бо Госпад будзе на тваім баку і захавае нагу тваю, каб цябе не захапілі.

27Не адмаўляй у дабрадзействе таму, каму яно патрэбна, калі ва ўладзе рукі тваёй, каб ты зрабіў гэта.

28Не кажы сябру свайму: «Ідзі і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», — калі можаш даць зараз.

29Не задумвай ліха супраць сябра свайго, калі ён з даверам сядзіць побач з табою.

30Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён сам не зрабіў табе нічога благога.

31Не зайздросці чалавеку несправядліваму і не наследуй шляхам яго,

32бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.

33Праклён Госпада — на доме бязбожніка, а жыллё справядлівых будзе Ім дабраслаўляцца.

34 Як. 4:6; 1Пёт. 5:5 Ён Сам пасмяецца з кпліўцаў і дасць ласку пакорлівым;

35мудрыя будуць мець славу, веліч бязглуздых — ганьба.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help