Евангелле паводле Марка Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Пачатак Евангелля Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Мал. 3:1; Мц. 11:10; Лк. 1:76 Як напісана ў Ісаі прарока: «Вось жа, Я пасылаю Анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табой.

3 Іс. 40:3 Мц. 3:3; Лк. 3:4; Ян. 1:23 Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі Яму”».

4 Мц. 3:1; Лк. 3:3 З’явіўся Ян у пустыні, хрысцячы і абвяшчаючы хрост навяртання дзеля адпушчэння грахоў.

5І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе ерузалімцы, і, вызнаючы грахі свае, былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан.

6 2Цар. 1:8 Ян жа быў апрануты ў вярблюджы волас ды падпяразаны скураной дзяжкай па сваіх сцёгнах і еў саранчу і дзікі мёд.

7 Мц. 3:11; Лк. 3:16; Ян. 1:27 І навучаў ён, кажучы: «Ідзе за мной дужэйшы за мяне, Якому я не варты, пакланіўшыся, развязаць рамень пасталоў Яго.

8Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».

9 Мц. 3:13; Лк. 3:21 І сталася: у тыя дні прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане.

10 Мц. 3:16; Лк. 3:21; Ян. 1:32 І, як толькі выходзіў з вады, убачыў адкрытыя нябёсы ды Духа, як голуба, што сыходзіў на Яго.

11 Род. 22:2; Пс. 2:7; Іс. 42:1; Мц. 3:17; Лк. 3:22 І азваўся голас з неба: «Ты – Сын Мой улюбёны, упадабаў Я Цябе».

12 Лк. 4:1 І зараз вядзе Яго Дух у пустыню.

13 Мц. 4:10 І Ён прабыў у пустыні сорак дзён, і выпрабоўваўся шатанам; і жыў побач са звярамі, і анёлы паслугавалі Яму.

14 Мц. 4:12; Лк. 4:14; Ян. 4:43 А пасля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Ісус у Галілею, прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага

15і кажучы: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае. Навярніцеся і верце Евангеллю!»

16 Мц. 4:18; Лк. 5:2; Ян. 1:40 І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сімона і брата яго Андрэя, што закідалі сеткі ў мора; бо былі яны рыбаловамі.

17 Мц. 13:47 І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».

18 Мц. 4:18; Лк. 14:26 І адразу, пакінуўшы сеткі свае, яны пайшлі за Ім следам.

19І, адышоўшыся адтуль недалёка, убачыў Якуба Зебядзеева і Яна, брата яго, калі яны парадкавалі сеткі свае ў лодцы.

20І зараз паклікаў іх. І яны, пакінуўшы ў лодцы бацьку свайго Зебядзея з нанятымі работнікамі, пайшлі за Ім.

21 Мц. 4:13; Лк. 4:16 І ўваходзяць у Кафарнаўм. І адразу ў суботу, увайшоўшы ў сінагогу, стаў навучаць.

22 Мц. 7:28; Лк. 4:32 І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх, як Той, Хто мае ўладу, а не як кніжнікі.

23 Мц. 12:43; Лк. 4:33 І акурат у сінагозе быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і крычаў,

24 Мц. 8:28; Лк. 4:41 кажучы: «Што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, Хто Ты: Святы Божы».

25Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!»

26І нячысты дух, скалануўшы яго і крычучы моцным голасам, выйшаў з яго.

27І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»

28 Мц. 4:24 І хутка разышлася чутка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне.

29 Мц. 8:14; Лк. 4:38 І адразу, выйшаўшы з сінагогі, прыбылі з Якубам і Янам ў дом Сімона і Андрэя.

30Цешча ж Сімона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.

31І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.

32 Мц. 8:16; Лк. 4:40 А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар, прыносілі да Яго ўсіх нямоглых і апанаваных дэманамі;

33і так увесь горад сабраўся перад дзвярамі.

34 Мц. 9:33; Лк. 4:41; Дзеі 16:17 І аздаравіў многіх, якіх розныя хваробы мучылі, і многіх дэманаў выгнаў, ды не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведалі Яго.

35 Мц. 26:39; Лк. 4:41; Геб. 5:7 І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.

36Сімон жа ды тыя, што з Ім былі, пайшлі за Ім.

37 Мц. 4:25; Ян. 3:26; Геб. 11:6 І, калі знайшлі Яго, кажуць Яму: «Усе Цябе шукаюць».

38 Лк. 4:43; Ян. 16:28 А Ён кажа ім: «Пойдзем у бліжэйшыя паселішчы, каб і там вясціць; бо Я дзеля таго прыйшоў».

39 Мц. 4:23; Лк. 4:44 Ды навучаў у сінагогах па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.

40 Мц. 8:2; Лк. 5:12 І прыступіўся да Яго пракажоны, і маліў Яго, упаўшы на калені, кажучы Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць».

41 Лк. 7:13 І Ісус пашкадаваў яго, і, працягнуўшы руку Сваю, дакрануўся да яго, і гаворыць яму: «Хачу, будзь ачышчаны».

42 Мц. 15:28 І, калі Ён сказаў, адразу сышла з яго праказа, і ён ачысціўся.

43І, пагразіўшы яму, адправіў яго адразу,

44 Святар. 14:1-32; Мц. 8:4; Лк. 5:14 кажучы: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і за ачышчэнне сваё складзі ахвяру, як загадаў Майсей на сведчанне ім».

45 Лк. 5:15; Ян. 6:2 Але ён, адышоўшы, пачаў шмат распавядаць ды шырыць слаўную чутку так, што ўжо Ён не мог адкрыта пайсці ў горад, але быў звонку ў бязлюдных мясцінах. І адусюль сыходзіліся да Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help