1 Пс. 7:9 Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.
2Выпрабуй мяне, Госпадзе, і ўчыні мне іспыт, растапі вантробы мае і сэрца маё.
3Бо міласэрнасць Твая ў мяне перад вачамі, і жыву я ў праўдзе Тваёй.
4Не сядзеў я разам з мужамі марнымі, і не ўвайду разам з тымі, што дзейнічаюць спадцішка.
5Узненавідзеў я зборышча злачынцаў і з бязбожнікамі разам не сядаю.
6У знак нявіннасці абмыю я рукі мае і абыду кругом ахвярнік Твой, Госпадзе,
7каб адкрыць для вушэй воклічы хвалы і паведаміць пра ўсе дзівосы Твае.
8Палюбіў я прыстанішча дому Твайго і месца пражывання хвалы Тваёй.
9Не губі з бязбожнікамі душы маёй і з мужамі крыважэрнымі — жыцця майго.
10На руках іх ліхадзействы, правіца іх поўная хабараў.
11Я ж пачаў хадзіць у нявіннасці сваёй, збаў мяне і пашкадуй мяне.
12На роўнай дарозе стаіць мая нага, славіць буду Госпада ў святынях.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
