Кніга Ісаі Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Адкр. 5:5; 22:16 І праб’ецца парастак з пня Ясэя, і квецень з яго кораня з’явіцца.

2І супачыне на Ім Дух Госпадаў: дух мудрасці і розуму, дух рады і мужнасці, дух ведання і страху Госпада;

3і ўпадабанне Яго ў страху Госпада. Судзіць Ён будзе не па поглядзе вачэй і не па чуткасці вушэй выносіць рашэнні,

4 2Тэс. 2:8 але судзіць будзе бедных па справядлівасці і будзе прымаць рашэнне па справядлівасці адносна ўпакораных на зямлі; і ўдарыць Ён зямлю дубцом вуснаў Сваіх, і заб’е духам вуснаў Сваіх бязбожніка.

5 Эф. 6:14 І стане справядлівасць поясам на клубах Яго, а вера — перапаяскай сцёгнаў Яго.

6 Іс. 65:25 Воўк будзе жыць сумесна з ягняткам, а пантэра з казлянём разам ляжаць будуць; цяля і леў разам пражываць будуць, а малы хлапчук паганяць іх будзе.

7Карова і мядзведзіца разам пасвіцца будуць, а іх маладняк сумесна спачываць будзе; і леў і вол салому будуць есці.

8Немаўлятка гуляць будзе па-над ямаю гадзіны, і ўсуне руку сваю ў нару гадзіны дзіця, якое будзе аднята ад грудзей.

9 Абак. 2:14 На ўсёй Маёй гары святой не будзе крыўды і забойстваў, бо зямля будзе перапоўнена веданнем Госпада, як воды перапаўняюць мора.

10 Рым. 15:12 У той дзень корань Ясэя стане знакам для народаў; народы будуць імкнуцца да Яго, і Яго месцазнаходжанне будзе слаўным.

11І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.

12І падыме знак для паганаў, і збярэ выгнаннікаў Ізраэля ды пазбірае расцярушаных з Юды з чатырох бакоў свету.

13Тады спыніцца зайздрасць Эфраіма ды праціўнікі Юды будуць выгублены. Эфраім не будзе больш зайздросціць Юдзе, а Юда не будзе больш ваяваць супраць Эфраіма.

14І паляцяць ззаду на філістынцаў, каля мора, і разам абрабуюць жыхароў на ўсходзе: на Эдом і Мааб расцягнуць рукі свае ды сыны Амона будуць ім падуладнымі.

15 Адкр. 16:12 А Госпад асушыць заліў мора Егіпецкага ды падыме руку Сваю супраць ракі ў магутнасці подыху Свайго, і разаб’е яе на сем рукавоў так, што можна перайсці іх у сандалях.

16І будзе дарога для рэшты народа Майго, якая застанецца ад Асірыі, як было ў той дзень для Ізраэля, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help