Евангелле паводле Мацвея Раздзел 19 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

5 Род. 2:24; Мк. 10:5; 1Кар. 6:16; Эф. 5:29 і сказаў: “Таму пакіне чалавек бацьку і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, і будуць двое адзіным целам”.

6Значыць іх ужо не двое, але адно цела. Дык, што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае».

7 Паўт. Зак. 24:1-4; Мц. 5:31 Яны кажуць Яму: «Дык чаму Майсей пастанавіў, каб давалі ліст разводны і выпраўлялі?»

8 Рым. 8:3; Геб. 3:15; Мк. 10:11; Лк. 16:18 Ён гаворыць: «Дзеля закамянеласці сэрца вашага дазволіў вам Майсей пакідаць жонку вашу; напачатку ж не было так.

9Але кажу вам, што, хто выпраўляе жонку сваю, акрамя як з прычыны распусты, і жэніцца з іншаю, – чужаложыць. І хто з разведзенай ажаніўся – чужаложыць».

10 1Кар. 7:1 Кажуць Яму вучні Яго: «Калі такі абавязак чалавека перад жонкай, то лепш не жаніцца».

11 Ян. 16:12; 1Кар. 7:2 Ён сказаў ім: «Не ўсе разумеюць гэтую навуку, а толькі тыя, каму дадзена.

12 1Кар. 7:7; 1Цім. 4:1 Бо ёсць еўнухі, што такімі з улоння маці нарадзіліся, і ёсць еўнухі, якіх такімі людзі зрабілі, ды ёсць еўнухі, што самі сябе спаклалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай разумее».

13 Мк. 10:13; Лк. 18:15 Аднойчы прывялі да Яго дзяцей, каб усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні забаранялі ім.

14 Лк. 18:17; 1Пёт. 2:2; 1Кар. 14:20 Тады Ісус гаворыць: «Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае».

15І пасля таго, як усклаў на іх рукі, адышоў.

16 Мк. 10:17; Лк. 10:25 І вось, нехта, падышоўшы, гаворыць Яму: «Настаўнік добры, што мне добрага зрабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»

17 Як. 1:17 Ісус сказаў яму: «Што Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, як толькі адзін Бог. А калі хочаш увайсці ў жыццё, спаўняй прыказанні».

18 Вых. 20:13-16; Паўт. Зак. 5:17-20 Той кажа: «Якія?» А Ісус сказаў: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва,

19 Вых. 20:12; Паўт. Зак. 5:16; Святар. 19:18; Лк. 10:29; Гал. 5:14; Эф. 6:1 шануй бацьку і маці і любі блізкага свайго, як сябе самога».

20 Плп. 3:6 Кажа Яму юнак: «Усё гэта выконваў я ад маленства свайго. Чаго ж мне яшчэ не хапае?»

21 Лк. 12:33; Дзеі 2:45; 1Кар. 13:3; 1Цім. 6:17 Гаворыць яму Ісус: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».

22Калі юнак пачуў гэтае слова, адышоў сумны, бо меў вялікую маёмасць.

23 Лк. 6:24; Як. 5:1 А Ісус сказаў Сваім вучням: «Сапраўды кажу вам: багацею цяжка ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.

24Ізноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багацею ўвайсці ў Валадарства Божае».

25 Рым. 1:16 І, пачуўшы гэта, вучні вельмі дзівіліся і казалі: «Хто тады можа збавіцца?»

26 Лк. 1:37 А Ісус, зірнуўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма».

27 Лк. 5:11 Тады, адказваючы, Пётра сказаў Яму: «Вось жа, мы пакінулі ўсё і пайшлі следам за Табой. Дык што ж будзе нам?»

28 Лк. 22:28; 1Кар. 6:2; Адкр. 3:21 А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, хто пайшлі за Мною, у новым жыцці, калі засядзе Сын Чалавечы на пасадзе велічы Сваёй, засядзеце на дванаццаці пасадах і будзеце судзіць дванаццаць пакаленняў Ізраэля.

29 Лк. 14:26 І кожны, хто пакінуў дом, або братоў, або сясцёр, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або зямлю дзеля імя Майго, у сто разоў болей атрымае і ўспадкаеміць жыццё вечнае.

30 Мк. 10:31; Лк. 13:30 І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія – першымі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help