Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 25 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Тры рэчы ўпадабаў дух мой, прызнаныя перад Богам і перад людзьмі:

2згоду між братамі, і любоў блізкіх, і калі муж і жонка між сабою ладзяць.

3Тры роды людзей зненавідзела душа мая, і сумую вельмі над іх душамі:

4пыхлівага жабрака, багатага лгуна, распуснага старога, ды пазбаўленага розуму.

5У маладосці сваёй ты не назбіраў; як жа знойдзеш у сваёй старасці?

6Як прыстала сівізне судзіць, так старцам – умець параіць!

7Як высакародная старэчая мудрасць, так славутым людзям – розум і парада!

8Вянец старцаў – вялікая ўмеласць, і слава іх – страх Божы.

9Дзевяць пажаданняў сэрца высока ацаніў я, і дзесятае выкажу я чалавечаю моваю:

10чалавек, які мае пацеху ў дзецях, які жыве і бачыць падзенне сваіх ворагаў;

11шчасны чалавек, які мае разумную жонку, і не арэ валом і аслом адначасна, і хто не балбатаў языком сваім, ды хто не служыў сабе, нягоднаму;

12шчасны той, хто знайшоў сапраўднага сябра і хто кажа справядліва вуху, слухаючаму яго;

13які вялікі той, хто знайшоў мудрасць і веды, але ён не вышэйшы за таго, хто баіцца Госпада.

14Страх Божы – перавышае ўсё;

15 Высл. 21:19 і хто мае яго, з кім ён можа быць параўнаны?

16Страх Божы – гэта пачатак любові да Яго, а вера – гэта пачатак адданасці Яму.

17Кожная кара – перажыванне сэрца, і найгоршае зло – гэта нягоднасць жонкі.

18І ўсякі боль можна перацярпець, але не боль сэрца;

19ды ўсякую нягоднасць, але не нягоднасць жонкі;

20і кожнае пераследаванне, але не пераследаванне ад ненавідзячых;

21і кожную помсту, але не помсту ад ворагаў.

22Няма горшай атруты за атруту гадзіны,

23ды няма горшай злосці за злосць жонкі; хацеў бы лепш жыць з ільвом і драконам, чым жыць з нягоднай жонкай.

24Злосць жанчыны змяняе твар яе, захмурвае аблічча яе, як у мядзведзя. Муж яе будзе начаваць між знаёмых сваіх,

25і, няпрошаны, будзе ўздыхаць горка.

26Кожная злосць малая ў параўнанні са злосцю жанчыны; спадзе на яе доля грэшнікаў.

27 Род. 3:1-6; 1Цім. 2:14 Як узыходжанне старому нагамі па пяску, так языкатая жонка спакойнаму мужу.

28Не прыглядайся да прыгажосці жанчыны і не зажадай дапамогі жанчыны.

29Гнеў, і знявага, і вялікі сорам,

30калі жонка мае ўладу над сваім мужам.

31Сэрца прыгнечана і сумны твар, ды боль сэрца – пераваротная жонка.

32Кволыя рукі і бяссільныя калені – жанчына, якая не ўшчасліўлівае свайго мужа.

33Ад жанчыны пачынаецца грэх, ды праз яе ўсе мы ўміраем.

34Не давай выхаду вадзе сваёй анічуць, ды пераваротнай жонцы – дазволу на ўладу.

35Калі яна не ходзіць пад тваёю рукой, засароміць цябе на віду ворагаў;

36адлучы яе ад цела свайго ды адпусці яе са свайго дома.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help