Евангелле паводле Лукі Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.

2 Рым. 14:12; 1Пёт. 4:5; 2Кар. 5:10 І пазваў ён яго, і гаворыць яму: “Што гэта я чую пра цябе? Здай справаздачу аканомства твайго, бо ўжо не можаш быць аканомам”.

3І гаворыць пра сябе аканом: “Што мне рабіць, раз гаспадар мой адбірае ад мяне аканомства? Капаць не магу, а жабраваць саромеюся.

4Ведаю, што мне рабіць, каб, калі буду адсунуты ад аканомства, прынялі мяне ў дамы свае”.

5Склікаўшы тады паасобку даўжнікоў гаспадара свайго, казаў першаму: “Колькі вінаваты ты гаспадару майму?”

6Той сказаў: “Сто бочак алею”. Дык сказаў яму: “Вазьмі распіску тваю, сядзь хутка, напішы пяцьдзясят”.

7Потым сказаў другому: “А ты колькі вінаваты?” Той гаворыць: “Сто мер пшаніцы”. І гаворыць яму: “Вазьмі распіску тваю ды напішы восемдзясят”.

8 Мц. 10:16; Ян. 12:36; Эф. 5:8; 1Тэс. 5:5 Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.

9 Мц. 6:19; Мк. 10:24; 1Цім. 6:17 І Я вам кажу: здабывайце сабе сяброў багаццем нягодным, каб, калі яго не стане, прынялі вас у вечныя сялібы.

10 Мц. 25:21 Хто верны ў малым, і ў вялікім верны. А хто ў малым нягодны, і ў вялікім нягодны.

11 2Кар. 6:10 Дык калі вы ў нягоднай мамоне не былі вернымі, хто вам даверыць сапраўднае?

12 1Пёт. 1:3 І калі вы ў чужым не былі вернымі, дык хто вам дасць ваша?

13 Мц. 6:24; Як. 4:4; Гал. 1:10; 2Цім. 4:10 Ніводзін паслугач не можа двум гаспадарам служыць: або аднаго будзе ненавідзець, а другога будзе любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне».

14 Мц. 23:14; 1Цім. 6:10 А гэта ўсё слухалі і фарысеі, якія былі хцівымі, і кпілі з Яго.

15Дык гаворыць ім: «Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі; але Бог ведае сэрцы вашы, бо што для людзей з’яўляецца высокім, тое ў Бога – агіда.

16Закон і прарокі былі аж да Яна; а адгэтуль весціцца Валадарства Божае, і кожны дзеля яго сілу прымяняе.

17Але лягчэй небу і зямлі прамінуць, чым адна крэска з закона знікне.

18Кожны, хто кідае жонку сваю і бярэ іншую, чужаложыць; і хто кінутую мужам за жонку бярэ, чужаложыць.

19 1Ян. 2:16 Жыў адзін багаты чалавек, і апранаўся ў пурпур і вісон ды штодзённа бліскуча баляваў.

20І быў нейкі жабрак імем Лазар які ляжаў увесь у больках каля яго брамы

21 Мц. 15:27 і прагнуў заспакоіць голад крошкамі, што спадалі са стала багацея; толькі сабакі прыходзілі і лізалі болькі яго.

22 Мц. 8:11 І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.

23І ў пекле быў ён у пакутах, узводзячы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і на ўлонні яго Лазара.

24 Мк. 9:34 І, закрычаўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме, злітуйся нада мной і пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі гэтым”.

25 Як. 5:5 І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.

26Да ўсяго гэтага паміж намі і вамі прорва вялікая, каб тыя, што хочуць адсюль да вас перайсці, не маглі, ані адтуль да нас перабрацца”.

27Дык гаворыць: “Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго, –

28бо маю пяць братоў, – каб засведчыў ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты”.

29 Ян. 5:39 Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў; хай слухаюць іх”.

30 Мц. 3:2; Лк. 24:46 Але ён сказаў: “Не, ойча Абрагам, але калі хто з памерлых пойдзе да іх, навернуцца”.

31 Ян. 5:46 А ён гаворыць яму: “Калі не слухаюць Майсея і прарокаў, дык, каб і хто з мёртвых паўстаў, не павераць”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help