1У той дзень Табіэль прыпомніў грошы, якія аддаў на захаванне Габаэлю ў Рагэс у Мідыі.
2І сказаў ён у сэрцы сваім: «Вось, я папрасіў сабе смерці. Чаму не паклікаць мне сына свайго і не сказаць яму аб гэтых грошах, якія я аддаў на захаванне, перш чым памру?»
3 Высл. 23:22 І паклікаў ён сына свайго Тобію, і ён прыйшоў да яго, і сказаў ён яму: «Сыне, калі я памру, пахавай мяне старанна, і шануй маці сваю, і не пакідай яе ва ўсе дні жыцця свайго, і рабі ўсё для яе дабра, і не засмучай дух яе ніякім чынам.
4Памятай пра яе, сыне, бо яна многа небяспек убачыла дзеля цябе, калі ты быў у чэраве. Калі яна памрэ, пахавай яе каля мяне ў адной магіле.
5І ва ўсе дні жыцця свайго, сыне, май Госпада ў памяці, і сцеражыся грахоў і парушэння Яго загадаў. Жыві справядліва ва ўсе дні жыцця свайго ды не сыходзь на дарогі злачыннасці,
6бо калі будзеш рабіць справядліва, будуць шчасныя твае шляхі ў працах тваіх, як усіх тых, што робяць справядліва.
7 Тоб. 12:8, 9; Сірах. 29:11-13 І з маёмасці сваёй, сыне, давай міласціну і не адварочвай аблічча твайго ад ніводнага беднага і тады не адвернецца ад цябе аблічча Божае.
8Колькі будзеш мець, сыне, па колькасці давай міласціну з гэтага. Калі будзеш мець багацейшую маёмасць, большую з яе давай міласціну. Калі меншую будзеш мець, не бойся і пры меншай даваць міласціну:
9бо адложыш сабе на дзень бяды добрую ўзнагароду,
10бо міласціна вызваляе ад смерці і не дапускае ісці ў апраметную.
11Міласціна бо мілы дар усім, хто ўскладае яе перад Узвышнім.
12Сцеражыся, сынку, усякай распусты. Жонку бяры з нашчадкаў бацькоў сваіх і не бяры жонкі чужой, якая не з пакалення твайго бацькі, бо мы з’яўляемся сынамі прарокаў: Ной, Абрагам, Ізаак і Якуб – бацькі нашыя адвеку. Памятай, сынку, што яны ўсе ўзялі жонак з пакалення бацькоў сваіх і дабраславёныя былі ў сынах сваіх ды нашчадкі іх будуць мець спадчыну зямлі.
13І ты, сынку, любі братоў сваіх, і не ўзносся ў сэрцы сваім над братамі тваімі, і над сынамі і дочкамі народа твайго, і вазьмі сабе жонку з іх, бо ў пыхлівасці ёсць пагібель і вялікая пераменлівасць, і ў пустаце – страта, недахоп вялікі. Бо пустата – гэта маці голаду.
14 Святар. 19:13; Паўт. Зак. 24:15 Заробку любога чалавека, які ў цябе будзе працаваць, – не затрымлівай у сябе, а зараз жа аддавай яму, і плата твая хай не памяншаецца; калі будзеш праўдаю служыць Богу, Ён табе адгодзіць. Уважай на сябе, сынку, ва ўсёй сваёй дзейнасці ды будзь мудры ва ўсіх сваіх размовах,
15 Мц. 7:12; Лк. 6:31 Ды што сам ненавідзіш, нікому не рабі. Не пі віна да ап’янення і хай п’янства не праводзіць цябе ў дарозе тваёй.
16 Іс. 58:7 Хлебам сваім падзяліся з галодным, і адзеннем – з голым; з усяго, што залішне ў цябе, – давай міласціну, і хай вока тваё не глядзіць нядобра, калі даеш міласціну.
17Разламай хлеб свой і вылі віно сваё на грабах справядлівых, і не давай грэшнікам.
18Парады шукай у кожнага мудрага і не пагарджай парадаю ўсякаю карыснаю.
19Увесь час дабраслаўляй Госпада і прасі ў Яго, каб кіраваў тваімі дарогамі і ўсімі сцежкамі тваімі і каб распараджаўся добра намерамі тваімі, бо ўсе пагане не маюць добрых парадаў, але сам Госпад дасць ім добрую параду. Каго бо Ён захоча – падымае, і каго захоча Госпад – паніжае аж да пекла ўніз. Дык цяпер, сынку, памятай пра загады мае і хай не знікнуць яны з твайго сэрца.
20І цяпер, сынку, паведамляю табе, што я аддаў дзесяць талентаў срэбра Габаэлю, сыну Габрыя ў Рагэс у Мідыі.
21 1Цім. 6:8 Не саромся, сынку, што бедна мы жылі. Будзеш мець многа дабра, калі будзеш баяцца Бога і сцерагчыся ўсякага граху ды добра трымаць сябе перад абліччам Госпада, Бога твайго».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
