Кніга Эклезіяста Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Слова Эклезіяста, сына Давідава, цара ў Ерузаліме.

2 Экл. 12:8 Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — марнасць з марнасцей і ўсё марнасць.

3 Экл. 2:22 Што за карысць чалавеку ад усёй працы яго, у якой працуе пад сонцам?

4Пакаленне адыходзіць і пакаленне прыходзіць, а зямля трывае вечна.

5Узыходзіць сонца, і заходзіць сонца, і спяшаецца на месца сваё, і там ізноў нараджаецца.

6Кружляе праз поўдзень і паварочвае на поўнач, абыходзячы ўсё навокал, рухаецца вецер і на кругі свае вяртаецца.

7Усе рэкі цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, адкуль выходзяць, туды і вяртаюцца рэкі ў цячэнні сваім.

8 1Цар. 10:10, 14-22; Высл. 27:20 Усе рэчы цяжкія, не можа выясніць іх чалавек моваю. Не насычаецца вока глядзеннем, ані вуха не напаўняецца слуханнем.

9 Экл. 3:15 Што было, тое і ёсць, тое і будзе. Што сталася, тое і ёсць, тое і станецца:

10нічога новага пад сонцам. Часам кажуць пра якую-небудзь рэч: «Вось, гэта новае», але ужо раней прамінула ў вяках, што былі перад намі.

11Няма памяці пра тых, што раней жылі, але ж і пра тых, што потым жыць будуць, не будзе ўспаміну ў тых, якія пасля будуць.

12Я, Эклезіяст, быў царом Ізраэля ў Ерузаліме.

13І вырашыў у душы сваёй вышукваць і даследаваць мудра ўсё, што дзеецца пад сонцам. Гэты найцяжэйшы занятак даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся ім.

14 Экл. 2:11 Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.

15Што крывое — не можа стацца прамым, а чаго не хапае — не можа быць палічана.

16 1Цар. 4:29-31 Прамовіў я ў сэрцы маім, кажучы: «Вось, я ўзвялічыў мудрасць і набыў больш за ўсіх, што былі да мяне ў Ерузаліме; і розум мой спазнаў вялікую мудрасць і веды».

17 Экл. 7:25 Аддаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасць і веды, неразумнасць і дурноту, і даведаўся я, што ў гэтым — таксама засмучанасць духа, менавіта таму

18ў вялікай мудрасці — вялікая туга і хто павялічвае веды, павялічвае і пакуты.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help