Кніга Псальмаў Псальм 81 (80) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Асафа.

2Радуйцеся Богу, Успаможцу нашаму, гучна ўслаўляйце Бога Якубава.

3Вазьміце псалтыр і дайце бубен, мілагучныя гуслі з цытрай.

4 Святар. 23:4; Ліч. 10:10 Трубіце ў трубы на маладзік, у поўню, у дзень свята нашага.

5Бо ёсць пастанова ў Ізраэлі, прыказанне ў Бога Якубава.

6Ён пастанавіў гэта, як сведчанне для Язэпа, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай; мову, якой не ведаў, пачуў ён:

7Я вызваліў ад цяжару спіну яго, рукі яго пазбыліся каша.

8 Вых. 17:6, 7; Ліч. 20:13 Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы.

9 Пс. 50:7 Слухай, Мой народзе, буду клікаць цябе ў сведкі: «Ізраэль, каб толькі ты паслухаў Мяне!»

10 Вых. 20:2, 3; Паўт. Зак. 5:6, 7 Не будзе ў цябе бога чужога, і не будзеш ты пакланяцца богу іншаземнаму:

11Але Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай! Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.

12Але не паслухаў Мой народ голасу Майго, і Ізраэль не звярнуўся да Мяне.

13 Дзеі 14:16 Таму пакінуў Я іх паводле закамянеласці сэрца іх, будуць хадзіць яны ў сваіх намерах.

14О, каб народ Мой Мяне паслухаў, каб Ізраэль хадзіў па Маіх дарогах!

15Неўзабаве Я ўпакорыў бы непрыяцеляў яго і накіраваў бы руку Маю супраць прыгнятальнікаў яго.

16Непрыяцелі Госпадавы ліслівілі б перад ім, і доля іх была б навечна.

17І карміў бы Я іх адборнай пшаніцай і насычаў бы іх мёдам са скалы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help