Кніга Мудрасці 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 115:5-7 Ты ж, Божа наш, ласкавы і верны, цярпліва і міласэрна распараджаешся ўсім.

2Бо калі зграшым, Твае мы, ведаем магутнасць Тваю; але не будзем грашыць, бо ведаем, што мы залічаны да Цябе.

3 Ян. 17:3 Бо ведаць Цябе – гэта дасканалая справядлівасць, і ўцяміць Тваю магутнасць – гэта крыніца несмяротнасці.

4І не падманула нас ані ліхая чалавечая выдумка, ані марная праца мастакоў – выява, замазаная ўсялякімі фарбамі,

5выгляд якой выклікае ў неразумных страсць, і любяць яны бяздушную выяву мёртвай статуі.

6Аматары ліхоты вартыя, каб у такім надзею пакладаць, і тыя, што дапускаюцца іх, і тыя, што любяць, і тыя, што іх шануюць.

7 Рым. 9:21 Але і ганчар, ціскаючы з цяжкасцю мяккую зямлю, лепіць усякі посуд для нашага ўжытку; ды з той самай гліны лепіць посуд, які служыць для высокіх мэт, і супрацьлеглы ім – усё аднолькава; якое ж будзе выкарыстанне таго або іншага посуду – рашае ганчар.

8І ў ліхім трудзе лепіць з той жа гліны марнага бога той, хто сам нядаўна ўзнік з зямлі і праз кароткі час вернецца туды, адкуль быў узяты, пакліканы за доўг душы.

9Але ён не рупіцца, што скора памрэ, ані пра тое, што жыццё мае кароткае, але ідзе навыперадкі з тымі, што апрацоўваюць золата і адліваюць срэбра, і наследуе тым, што апрацоўваюць медзь, і ганарыцца, што лепіць агіднасці.

10Сэрца яго – попел, надзея яго – марнейшая за зямлю і жыццё яго – горш чым гліна,

11бо не пазнаў Таго, Хто яго зляпіў, і Хто ўдыхнуў у яго дзейсную душу, і Хто напоўніў яго духам жыццёвым.

12Але падумаў, і што жыццё наша – гульня, і што наша існаванне – гандаль прыбытковы; бо кажа, што адусюль трэба, таксама і з ліхоты, цягнуць набыткі.

13Ён бо лепш ведае, чым іншыя, што грашыць, калі з зямной матэрыі крохкія пасудзіны і статуі лепіць.

14Бо ўсе неразумныя і ўбогія – бяднейшыя розумам за дзяцей – ворагі народа Твайго і яго прыгнятальнікі.

15Палічылі бо яны за багоў усякія паганскія статуі, якія не маюць вачэй, каб глядзець, ані ноздраў – каб паветрам дыхнуць, ані вушэй – каб чуць, ані пальцаў на руках – каб дакрануцца, а ногі іх не здатныя да хады.

16Бо іх чалавек зрабіў, і вылепіў іх хтосьці, хто пазычыў дух сабе; бо ніякі чалавек не можа зляпіць бога, хоць бы да сябе падобнага:

17а будучы смяротным, ён робіць кволымі рукамі рэч мёртвую. Бо сам ёсць лепшы за тых, каго шануе: ён бо хаця б жыў, а тыя – ніколі!

18Але яны шануюць і самых убогіх жывёл; а тыя горшыя за іх у неразумнасці, параўнальна з іншымі.

19І сярод іх няма прыгожых, колькі можна было б жадаць, бо былі яны ў звярыным выглядзе; пазбеглі ж яны і славы Божай, і дабраславення Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help