Кніга Юдыт 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І калі спынілася абурэнне мужоў, што былі вакол рады, тады кіраўнік войска асірыйскага Галафэрн – у прысутнасці ўсяго народа чужынцаў і ўсіх сыноў Мааба – сказаў Ахіёру:

2 Юдыт 3:8 «І хто ты, Ахіёр, і вы, наёмнікі Эфраіма, што праракуеш нам, як сёння, і раіш не ваяваць з народам Ізраэля, бо іх Бог будзе дапамагаць ім? І хто бог, калі не Набукаданосар, цар усёй зямлі? Ён пашле сваю сілу і сатрэ іх з паверхні зямлі, і не вызваліць іх Бог іх.

3Але мы, паслугачы яго, ударым іх, як аднаго чалавека, і не стрымаюць яны напору нашых коней.

4Мы бо ўтопім іх у іх саміх, і горы іх пасочацца іх крывёй, і раўніны іх запоўняцца іх трупамі, і не застанецца следу ступняў іх перад намі, але прападуць яны пропадам. Гэта кажа цар Набукаданосар, валадар усёй зямлі; бо сказаў ён, і словы вуснаў яго не будуць пустымі.

5Ты ж, Ахіёр, найміт Амона, ты, што сказаў гэтыя словы ў дзень сваёй злачыннасці, не ўбачыш з гэтага дня ўжо болей аблічча майго, аж пакуль спаганю помсту на гэтым народзе, што прыбыў з Егіпта.

6І тады меч майго войска і народ паслугачоў маіх праколюць твае бакі, і, калі прыйду, падзеш разам з іх параненымі.

7І паслугачы мае завядуць цябе ў горы і пакінуць цябе ў адным з гарадоў на перавале,

8і ты не прападзеш, аж пакуль разам з імі не будзеш знішчаны.

9І калі ў сэрцы сваім спадзяешся, што яны не будуць пераможаны, хай твар твой не сумуе. Гэта я сказаў, і не прападзе ніводнае са слоў маіх».

10І Галафэрн загадаў сваім паслугачам, якія стаялі побач з яго палаткай, злавіць Ахіёра ды завесці яго ў Бэтулію і аддаць у рукі сыноў Ізраэля.

11Ды злавілі яго паслугачы яго, і завялі яго за лагер на раўніну, і з сярэдзіны раўніны вырушылі на ўзгорышча, і дайшлі да крыніц, што былі каля Бэтуліі.

12І, калі людзі з горада на вяршыні гары ўбачылі іх, схапілі яны зброю сваю ды выйшлі з горада на вяршыню гары, і ўсе каменямёты загарадзілі ім праход і кідалі на іх камяні.

13І яны, праходзячы пад гарою, звязалі Ахіёра ды кінулі яго ля падножжа гары і вярнуліся да свайго гаспадара.

14Сыны ж Ізраэля, спусціўшыся са свайго горада, дапамаглі яму і, развязаўшы яго, завялі яго ў Бэтулію, і прывялі яго да кіраўнікоў свайго горада,

15якімі ў той час былі: Осія, сын Міхі з пакалення Сімона, і Хабрыс, сын Гатаніэля, і Харміс, сын Мэльхіэля.

16І яны склікалі ўсіх старэйшын горада, і збеглася ўся моладзь іх, і жанчыны і дзеці іх на сход, і паставілі Ахіёра пасярод усяго іх народа, і Осія выпытваў у яго, што здарылася.

17І ён у адказ прывёў ім словы дарадчыкаў Галафэрна, і ўсе тыя словы, якія ён сам прамовіў між князямі Асірыі, і тое, што сказаў думна Галафэрн супраць дому Ізраэля.

18І ўвесь народ кінуўся на зямлю, і пакланіўся Богу, і ўголас маліўся:

19«Госпадзе, Божа нябесны, зірні на пыхлівасць іх і злітуйся над пакорлівасцю нашага народа, і глянь на аблічча тых, якія пасвяцілі сябе Табе ў гэты дзень».

20І суцяшалі Ахіёра, і надта хвалілі яго.

21І Осія са сходу забраў яго ў свой дом ды справіў застолле старэйшынам, і ўсю гэтую ноч прызывалі Бога Ізраэля на дапамогу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help