1 Ліч. 21:21-35; Паўт. Зак. 2:26–3:11 Вось цары, якіх забілі сыны Ізраэля і завалодалі іх зямлёю за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гэрмон і з усёй усходняй часткай Арабы.
2Сэгон, цар амарэяў, які жыў у Хесебоне і ўладарыў ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад сярэдзіны даліны і па палову Галаада аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона;
3і ў Арабе аж да мора Кінэрэт на ўсходзе і аж да мора Арабы, гэта значыць мора Салёнага, на ўсходні бок па дарозе, што вядзе ў Бэт-Есімот, і на паўднёвым баку, што ляжыць ля падножжа Пісгі.
4 Еш. 13:12 Пасля Ог, цар Басана, апошні з рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдраі
5і панаваў на гары Гэрмон, і ў межах Сальхі, а таксама ва ўсім Басане аж да межаў Гэсура і Маахі, і над паловай Галаада, аж да межаў Сэгона, цара Хесебона.
6 Ліч. 32:33; Паўт. Зак. 3:12 Майсей, паслугач Госпадаў, і сыны Ізраэля забілі іх; і аддаў зямлю іх Майсей ва ўладанне пакаленням Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы.
7Гэта цары зямлі, якіх забіў Ешуа і сыны Ізраэля за Ярданам у заходнім баку, ад Баалгада ў даліне Лібана аж да гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, яе аддаў Ешуа ва ўладанне пакаленням Ізраэля, кожнаму — яго частку,
8як на гарах, так і ў Сэфэле, у Арабе і на схілах гары, і ў пустыні, і ў Нагэбе; зямлю хетэяў, амарэяў, хананеяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў:
9 Еш. 6:19, 20; 8:29 цар Ерыхона — адзін, цар Гая, што на баку Бэтэля, — другі,
10 Еш. 10:3-27, 33, 37 цар Ерузаліма — трэці, цар Геброна — чацвёрты,
11цар Ярмута — пяты, цар Лахіса — шосты,
12цар Эглона — сёмы, цар Газэра — восьмы,
13 Еш. 10:38, 39 цар Дабіра — дзевяты, цар Гадэра — дзесяты,
14цар Хормы — адзінаццаты, цар Арада — дванаццаты,
15 Еш. 10:29, 30 цар Лебны — трынаццаты, цар Адалама — чатырнаццаты,
16 Еш. 10:28 цар Македы — пятнаццаты, цар Бэтэля — шаснаццаты,
17цар Тафуа — семнаццаты, цар Хафэра — васемнаццаты,
18цар Афэка — дзевятнаццаты, цар Сарона — дваццаты,
19цар Мадона — дваццаць першы, валадар Асора — дваццаць другі,
20цар Сэмрона — дваццаць трэці, цар Ахсафа — дваццаць чацвёрты,
21цар Танаха — дваццаць пяты, цар Магеды — дваццаць шосты,
22цар Кадэса — дваццаць сёмы, цар Екнаама, што каля Кармэля, — дваццаць восьмы,
23цар Дора з узвышшаў Дор — дваццаць дзевяты, цар паганаў з Галгала — трыццаты,
24цар Тэрсы — трыццаць першы, усіх цароў — трыццаць адзін.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
