Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 26 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Як снег улетку, а дажджы ў жніво, так слава непрыстойная для бязглуздага.

2Як птушка, што пералятае да іншага, і ластаўка, што пырхае, так не здзейсніцца праклён, што казалі дарэмна.

3Бізун для каня, і для асла аброць, а розга — для спіны бязглуздых.

4Не адказвай бязглуздаму па яго бязглуздасці, каб ты не стаў да яго падобны;

5бязглуздаму адказвай на яго бязглуздасць, каб не здавалася яму, што ён мудры.

6Ногі сабе адсякае і робіць шкоду сабе той, хто пасылае вестку з дапамогай бязглуздага.

7Як нямоцныя косці ў кульгавага, так прыслоўе — у вуснах бязглуздага.

8Як той, хто хавае камень у кучу, — так той, хто аддае пашану нямудраму.

9Церні, што растуць у руцэ п’янага, — гэта прыслоўі ў вуснах бязглуздых.

10Стралок, які цаляе ва ўсё, — гэта той, хто наймае бязглуздага, і той, хто наймае валацугаў.

11 2Пёт. 2:22 Як сабака, які вяртаецца да сваёй ірвоты, — бязглузды, што паўтарае бязглуздасць сваю.

12 Іс. 5:21 Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.

13 Высл. 22:13 Гультай кажа: «Львіца на дарозе, і леў на плошчах».

14Верцяцца дзверы на круку сваім, а гультай — у ложку сваім.

15Апускае гультай руку ў місу сваю, ды цяжка яму паднесці яе да вуснаў сваіх.

16Гультай здаецца сабе мудрэйшым за сем чалавек, што выказваюць меркаванні.

17Хапае сабаку, праходзячы міма, за вушы той, хто ўблытваецца ў сварку іншага.

18Як шалее той, хто пускае стрэлы і дзіды ў смерць, —

19так чалавек, што падманвае сябра свайго і кажа: «Ці не жартам зрабіў я гэта?»

20Калі не хапае дроў, тухне агонь; і, калі прагнаны пляткар, сваркі ўціхаюць.

21Як вугалі — для жару, а дровы — для агню, так сварлівы чалавек — для таго, каб распаляць сваркі.

22Словы паклёпніка — як салодкае, і самі прасочваюцца ўглыб нутра.

23Як срэбра, што ўпрыгожвае брудную пасудзіну з гліны, — так пяшчотныя вусны і ліхое сэрца.

24За вуснамі сваімі непрыяцель схаваецца, калі ў сэрцы задумвае хітрасці:

25не давярай яму, калі змякчае ён голас свой, бо сем агіднасцей — у сэрцы яго;

26вераломна затоіць ён нянавісць, а каварства яго выявіцца ў сходцы.

27 Пс. 7:16; 56:7; Экл. 10:8 Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто скідвае камень, да таго ён вернецца.

28Ілжывы язык не любіць праўду, і вусны няпэўныя рыхтуюць пагібель.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help