Першы ліст да Карынцянаў Раздзел 13 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.

2І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.

3І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы – ніякай мне з гэтага карысці.

4Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,

5не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае благога,

6не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе,

7усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.

8Любоў ніколі не знікае. А вось, прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды занепадуць.

9Бо мы часткова пазнаём і часткова праракуем.

10Калі ж надыдзе дасканалае, тады знікне тое, што частковае.

11Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, пазбыўся таго, што дзіцячае.

12Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.

13Дык цяпер трываюць гэтыя тры: вера, надзея і любоў; але большая з іх – любоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help