1Хто жыве ў апецы Найвышэйшага і прабывае ў засені Усемагутнага,
2кажа ён Госпаду: «Ты прыпынак мой і цвярдыня мая, Божа мой; я маю надзею на Яго».
3Бо Ён Сам вызваліць цябе з пасткі паляўнічых, ад нягоднага слова.
4Агорне Ён цябе Сваімі крыламі, і пад пер’ем Яго схаваешся; шчыт і заслона — праўда Яго.
5Не будзеш баяцца жахаў начных, ані стралы, што ляціць удзень.
6Ані заразы, што бадзяецца ў цемры, ані пошасці, што пустошыць апоўдні.
7Хоць падзе пры баку тваім тысяча, а дзесяць тысяч праваруч, ты ўсцеражэшся.
8Сапраўды, пабачыш на ўласныя вочы, і паглядзіш на адплату грэшнікам.
9Бо Ты, Госпадзе, прыстанішча маё, учыніў ты Найвышэйшага паселішчам тваім.
10Не падступіцца да цябе ліха і бізун не наблізіцца да палаткі тваёй,
11 Мц. 4:6; Лк. 4:10 бо загадаў Ён анёлам сваім наконт цябе, каб сцераглі цябе на ўсіх тваіх дарогах.
12 Мц. 4:6; Лк. 4:11 На руках будуць насіць цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі сваёй.
13 Лк. 10:19 На змяю і яшчарку наступіш, ды растопчаш ільва і дракона.
14Паколькі прытуліўся ён да Мяне, вызвалю яго; падтрымаю яго, бо спазнаў ён імя Маё.
15Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
16Напоўню яго доўгасцю дзён і пакажу яму збаўленне Маё.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
