1-я Кніга Макабэяў 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Мак. 1:11-17 І цар Антыёх у паходзе праз горныя рэгіёны даведаўся, што ў Персіі ёсць горад Элімаіда, слаўны багаццямі: срэбрам і золатам, –

2і што ў ім ёсць святыня, з багаццямі вялікімі, і што завесы там залатыя, і панцыры, і шчыты, якія пакінуў там цар Мацэдоніі Аляксандр Піліпаў, які першы цараваў у Грэцыі.

3 2Мак. 9:2 Ды ён прыбыў і стараўся ўзяць той горад, і абрабаваць яго, і не змог, бо жыхары горада дазналіся пра яго намеры.

4І яны стойка працівіліся яму ў баі. І ён мусіў адступіць адтуль і з вялікаю горыччу адышоў, каб вярнуцца ў Бабілонію.

5 2Мак. 9:3 І прыйшоў той, хто паведаміў яму ў Персіі, што дружыны, пасланыя ў Юдэю, змушаныя былі ўцякаць,

6і што Лісія з моцным войскам выступіў першым і ўцёк ад іх, і што яны сталі мацнейшымі зброяй, і войскам ды вялікай здабычай, якую забралі ад разгромленых войскаў,

7 1Мак. 1:54 і што разбурылі яны агіднасць, якую ён пабудаваў на ахвярніку, што быў у Ерузаліме, і што святыню абвялі высокімі мурамі, як раней, і што Бэтсур – яго горад.

8 2Мак. 9:5 Калі цар пачуў аб гэтых падзеях, здзівіўся і надта спалохаўся, і ўпаў на ложак, і захварэў з-за смутку, што не здарылася з ім так, як ён хацеў.

9І шмат дзён ён так праляжаў, бо аднавіўся ў ім вялікі смутак, і думаў, што памрэ.

10І сабраў усіх прыяцеляў сваіх і сказаў ім: «Адступіў сон ад маіх вачэй, і гора сціскае маё сэрца,

11ды сказаў я ў сэрцы сваім: да якога гора дажыў я і да вялікай няўпэўненасці, у якой я цяпер апынуўся? Бо быў я спагадны і любімы ў сваім валадаранні!

12Цяпер жа прыпамінаю сабе злачынствы, якія я дапусціў у Ерузаліме, адкуль забраў я ўсе пасудзіны залатыя і срэбраныя, якія былі там, ды паслаў я загубіць жыхароў Юдэі без прычыны.

13Знаю, што таму гэтыя беды нахлынулі на мяне; і, вось, прападаю з вялікага болю ў чужой зямлі».

14І паклікаў Піліпа, аднаго са сваіх прыяцеляў, і паставіў яго правіцелем над усім сваім царствам;

15і ўручыў яму вянец, і плашч свой, і пярсцёнак, каб прывёз сына яго, Антыёха, і вывучыў яго цараваць.

16І там цар Антыёх памёр у сто сорак дзевятым годзе.

17І Лісія даведаўся, што цар памёр, і паставіў царом сына яго Антыёха, якога выгадаваў ад дзяцінства; і даў яму прозвішча Эўпатар.

18І тыя, што жылі ў крэпасці, вакол святынь, нападалі на Ізраэль, і заўсёды рабілі яму зло, і падтрымлівалі паганаў.

19І Юда рашыўся знішчыць іх, і склікаў увесь народ, каб зрабіць асаду іх.

20Ды сышліся разам і асадзілі іх у сто пяцідзесятым годзе, і навялі на іх каменямёты і машыны асадныя.

21І з паміж асаджаных выйшла некалькі, і да іх далучыліся некаторыя бязбожныя ізраэльцы,

22і пайшлі да цара, і казалі: «Чаму так доўга не чыніш суд і не адпомсціш за нашых братоў?

23Мы рашыліся служыць бацьку твайму, і спаўняць загады яго, і падначальвацца загадам яго;

24і дзеля таго сыны народа нашага асадзілі крэпасць, і сталі для нас ворагамі, і забівалі кожнага з нашых, каго схапілі, ды рабавалі нашу маёмасць.

25І выцягнулі рукі не толькі супраць нас, але таксама супраць усіх тваіх межаў;

26і вось сёння наблізіліся да крэпасці ў Ерузаліме, каб узяць яе, і ўмацавалі і святыні, і Бэтсур.

27Ды калі не апярэдзіш іх хутчэй, то яшчэ горшых рэчаў дапусцяцца і ўжо не зможаш іх стрымаць».

28І калі цар гэта пачуў, раззлаваўся, і склікаў усіх сваіх прыяцеляў, і кіраўнікоў свайго войска, і кіраўнікоў конніцы;

29але і з другіх дзяржаў і марскіх астравоў прыбылі да яго наёмныя войскі.

30 2Мак. 13:2 І лік яго войска быў сто тысяч пешых, і дваццаць тысяч коннікаў, і трыццаць два сланы, навучаныя бою.

31І прайшлі яны праз Ідумею, і да Бэтсура наблізіліся. І многа дзён ваявалі, і пабудавалі машыны аблогавыя, і асаджаныя выйшлі і спалілі іх агнём ды храбра ваявалі.

32І Юда адступіў ад крэпасці і перамясціў лагер да Бэтзахары насупраць царскага лагера.

33І ўстаў цар перад світаннем, і вывеў імкліва сваё войска на дарогу Бэтзахары, і падрыхтаваліся войскі да бою, і затрубілі ў трубы,

34і сланам падалі сок вінаграду і смакоўніцы, каб раз’юшыць іх да бою.

35І раздзялілі жывёл на групы, і паставілі да кожнага слана па тысячы ваяроў у жалезных кальчугах і з меднымі шлемамі на галовах іх, і па пяцьсот адборных коннікаў прыстаўлена было да кожнага слана.

36Яны ўжо раней былі там, дзе быў слон, і, дзе ён ішоў, ішлі; не адступалі ад яго.

37І на іх былі моцныя драўляныя вежы, пакрываючыя кожнага слана, п рымацаваны я спецы я льным прыстройствам з ваеннымі прыладамі, ды на кожным – чатыры ваяры, якія з яе ваявалі, а апрача ўсяго, індус, які кіраваў сланом.

38І астатніх коннікаў расставіў на адным і другім баку, на двух баках войска, каб запалохаць ворагаў і абараніць флангі, якія ваявалі.

39І калі сонца засвяціла на залатыя і медныя шчыты, то заблішчэлі ад іх горы ды засвяцілі, як светачы агню.

40Адна частка войска царскага расцягнулася па высокіх гарах, і некаторыя – на нізінах; і ішлі яны асцярожна і стройна.

41І задрыжэлі ўсе, чуючы мнагалюдны гармідар, і хаду натоўпу, і грукат зброі; было бо гэта вельмі вялікае і моцнае вайска.

42І Юда са сваім войскам наблізіўся, каб уступіць у бой, ды з царскага войска пала шэсцьсот ваяроў.

43І Элеазар Абаран убачыў, што адзін са сланоў мае на сабе царскую кальчугу і ён быў большы за іншых сланоў; і здалося яму, што на ім быў цар;

44дык аддаў сябе, каб вызваліць свой народ ды заручыцца вечнай славай.

45І ён адважна падбег да яго праз сярэдзіну дружыны, забіваючы направа і налева, і адступалі ад яго на адзін і на другі бок;

46 2Мак. 13:15 і кінуўся пад слана, і лёг пад ім, і забіў яго, і той упаў на зямлю на яго, і памёр ён там.

47І яны, убачыўшы сілу царства і ўпартасць войска, адышлі ад іх.

48Часць войска цара накіравалася супраць іх у бок Ерузаліма, і цар наблізіўся да Юдэі і гары Сіён, каб ваяваць супраць юдэяў.

49І з тымі, што былі ў Бэтсуры, заключыў мір; і выйшлі яны з горада, бо не мелі там харчоў, бо былі замкнёныя ў ім, бо быў у зямлі год шабату.

50Дык цар захапіў Бэтсуру, і пакінуў там варту, каб сцерагчы яе.

51Сам жа распачаў асаду святыні, якая трывала доўгі час; і паставіў там каменямёты і аблогавыя машыны, прылады для кідання агню і стрэлаў.

52Але і юдэі зрабілі машыны супраць іх машын і ваявалі многа дзён;

53і не хапіла, аднак, у свірнах харчоў, бо быў гэта сёмы год, і рэшту запасаў з’елі тыя, хто прыйшоў з паганаў у Юдэю.

54І ў святыні засталося ўжо няшмат абаронцаў, бо голад іх ахапіў, і паразыходзіліся кожны ў сваю мясцовасць.

55І Лісія даведаўся, што Піліп, якому цар Антыёх яшчэ за жыццём даручыў гадаваць сына свайго, Антыёха, на цара,

56вярнуўся з Персіі і Мідыі і войска, якое пайшло з ім, і што ён намагаецца стаць царом.

57Ён паспяшаўся і даў знак ісці і сказаў цару, і кіраўнікам войска, і ваярам: «Памяншаецца штодзень лік наш, і харчавання нам нестае, і месца, якое асаджаем, умацаванае, і ляжаць на нас справы дзяржавы.

58Дык зараз пададзім правіцу тым людзям, і заключым з імі супакой і з усім іх народам, і дамовімся з імі:

59хай жывуць па сваіх законах, як раней; разгневаліся бо яны на нас, што мы іх законы забаранілі, і таму ўсё гэта зрабілі».

60І спадабалася гэта мова цару і кіраўнікам, дык паслаў да іх заключыць супакой, і яны прынялі яго.

61І пакляліся ім цар і кіраўнікі. Дзеля гэтых умоў выйшлі з умацавання.

62І цар увайшоў у гару Сіён і ўбачыў, як умацавана тое месца, і зламаў клятву, якою пакляўся, і загадаў зламаць навакольны мур.

63І адправіўся паспешна, і вярнуўся ў Антыёхію; і застаў Піліпа, які правіў горадам, дык ваяваў з ім і сілаю ўзяў горад.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help