Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Сыне, не адмаўляй у дапамозе бедным ды вачэй сваіх не адварочвай ад беднага.

2Не засмучай душы галоднага і не засмучай беднага ў яго беднасці.

3 Высл. 3:27 Не крыўдзі сэрца беднага ды не марудзь дапамагчы патрабуючаму.

4 Тоб. 4:7 Не адмаўляй беднаму, які просіць дапамогі, і не адварочвай аблічча свайго ад убогага.

5Не адварочвай вачэй тваіх ад беднага, дзеля гневу, ды не дай яму магчымасці, каб у адказ ён праклінаў цябе;

6 Паўт. Зак. 15:9 бо мальба яго, праклінаючага цябе ў горычы душы, будзе выслухана; выслухае ж яго Той, Хто стварыў яго.

7На сходзе старайся быць прыемным, і перад уладаю спакары душу сваю, ды перад магнатам схілі галаву сваю.

8Нахілі без прыкрасці вуха сваё да ўбогага, і аддай доўг свой, ды адкажы яму спакойна і спагадліва.

9Вызвалі пакрыўджанага з рукі крыўдзіцеля яго ды не адчувай незадавальнення ў душы сваёй, калі судзіш.

10Будзь міласэрным, як бацька, да сірот і, быццам муж, – для іх маці;

11і будзеш паслухмяным, як сын Узвышняга, і Ён злітуецца над табою больш, чым маці.

12Мудрасць удыхнула жыццё ў сыноў сваіх і падтрымлівае шукаючых яе.

13Хто яе любіць, любіць жыццё; ды хто дзеля яе рана ўстане, напоўніцца радасцю Госпадавай.

14 Высл. 3:3 Хто трымаецца яе, атрымае ў спадчыну хвалу; і дзе яна ўвойдзе, там Госпад будзе дабраслаўляць.

15Хто служыць ёй, будзе паслухмяны Святому; ды тых, што любяць яе, любіць Бог.

16Хто слухае яе, будзе судзіць народы; ды хто беражэ яе, жыць будзе спакойна.

17Хто будзе мець давер да яе, успадкаеміць яе; ды будуць мець яе яго пакаленні.

18Бо ідзе яна з ім і спачатку ў прытворстве выпрабоўвае яго; навядзе на яго страх і трымценне

19і будзе выпрабоўваць яго выпрабаваннем навукі сваёй, пакуль ён не ўбярэ яе ў сябе, у свае думкі, пакуль не ўмацуецца яна ў душы яго.

20І вернецца простае да яго, і ўмацуе яго ды пацешыць яго,

21ды адкрые яму свае таямніцы і ўзбагаціць яго ведамі і разуменнем справядлівасці.

22А калі ён сыдзе з дарогі, Ён пакіне яго ды аддасць яго ў рукі ворага яго.

23Сыне, глядзі на час і сцеражыся злога –

24і не засаромеешся за душу сваю;

25бо ёсць сорам, што вядзе да граху, і ёсць сорам, што вядзе да хвалы і ласкі.

26Не крывадушнічай супраць сваёй душы ды не падманвай душы сваёй.

27Не бойся блізкага твайго ў сваім падзенні

28і не стрымлівай слова ў час патрэбы; ды не давай сваёй мудрасці напаказ.

29Бо са слова пазнаецца мудрасць і розум – з адказу языка.

30Ніякім чынам не супраціўся слову праўды і не саромейся дзеля сваёй невучонасці.

31Не саромейся вызнаваць грахі свае і не слухайся ніводнага чалавека, дзе грэх.

32Не праціўся чалавеку магутнаму і не праціўся цячэнню ракі.

33Аж да смерці змагайся за справядлівасць, і Бог пераможа ворагаў тваіх за цябе.

34Не спяшайся ў гаворцы сваёй і не будзь марудлівы і лянівы ў сваіх справах.

35 Дзеі 20:35 Не будзь, як леў, у сваім доме, разганяючы дамачадцаў сваіх ды крыўдзячы падпарадкаваных табе.

36Хай не будзе працягнута рука твая да прымання і сціснута – да давання.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help