1Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Песня.
2Божа, Ты варты гімна на Сіёне; і перад Табой хай споўніцца абяцанне ў Ерузаліме.
3Ты выслухоўваеш малітвы; да Цябе прыходзіць кожнае цела з-за грахоў,
4і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.
5Шчасны той, каго Ты абярэш і прымеш; будзе жыць ён у палацах Тваіх. Мы напоўнімся дабротамі дому Твайго, святасцю святыні Тваёй.
6Дзівосным чынам у справядлівасці Ты пачуеш нас, Божа збаўлення нашага, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.
7Ты — што ўмацоўваеш горы магуццем Тваім, апярэзаны сілаю.
8Ты — што глушыш шум мора, шум хваль яго і бунт народаў.
9І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.
10Наведаў Ты зямлю і навадніў яе, узбагаціў Ты яе разнастайна. Ручай Бога поўны водамі; уладкаваў Ты хлеб іх, бо так уладкаваў Ты яе.
11Ты — што барозны яе вадою поіш, Ты — што глебу яе раўняеш; Ты змягчаеш яе дажджамі, дабраслаўляеш яе пладамі.
12Ты ўвянчаў год дабром Тваім, і сляды Твае будуць струменіцца тлушчам.
13Будуць струменіцца пустынныя выганы, і ўзгоркі апяражуцца радасцю.
14Лугі апрануліся ў авечак, і лагчыны напоўняцца хлебам; будуць усклікаць яны і гімн заспяваюць.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
