Кніга Тобіі 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І спыніліся словы вызнавання Табіэля. І памёр ён у супакоі, маючы сто дванаццаць гадоў, і пахаваны быў пышна ў Нініве.

2А меў шэсцьдзесят два гады, калі запаў на вочы; і, калі ўбачыў святло, жыў у дастатку і даваў міласціны, і дабраслаўляў Бога і ўзвялічваў веліч Божую.

3І перад смерцю пазваў сына свайго Тобію і загадаў яму, кажучы: «Сынок, выведзі дзяцей сваіх

4 Ёна 3:4; Мц. 23:38 і ідзі скора ў Мідыю, бо я веру слову Божаму, якое выказаў Навум у Нініве, бо ўсё будзе і здзейсніцца на Асірыі і Нініве, што прадказалі прарокі Ізраэля, якіх Бог паслаў; усё споўніцца і нішто не выпадзе з усіх слоў, але ўсё здзейсніцца ў свой час. І хутчэй будзе збаўленне ў Мідыі, чым у Асірыі і Бабілоне, бо я ведаю і веру, што ўсё, што сказаў Бог – будзе. І споўніцца, і не выпадзе слова з прадказанняў. І браты нашы, якія жывуць на зямлі Ізраэля, усе будуць рассеяны і заведзены ў няволю з зямлі найлепшай, і ўся зямля Ізраэля стане пустыняй, і Самарыя, і Ерузалім будуць пустыняю, і дом Божы будзе ў смутку, і будзе спалены, і стане пустыняю аж да часу.

5 Лк. 21:24 І зноў Бог акажа міласэрнасць ім, і вернецца іх Бог у зямлю Ізраэля, ды зноў адбудуюць дом, але не такі, як раней, пакуль не споўніцца час праклёну. І затым вернуцца з няволі сваёй усе, і адбудуюць пышна Ерузалім, і ў ім адбудуюць дом Божы, як аб гэтым прадказалі ўсе прарокі Ізраэля.

6І ўсе народы на ўсёй зямлі навернуцца і будуць сапраўды баяцца Бога, і ўсе яны пакінуць сваіх ідалаў, якія іх ілжыва зводзілі ў падман.

7Ды будуць дабраслаўляць вечнага Бога па справядлівасці. Усе сыны Ізраэля, якія будуць вызвалены ў тыя дні, успамінаць будуць Бога ў праўдзе, сабяруцца разам і прыйдуць у Ерузалім і абжывуцца навечна і бяспечна ў зямлі Абрагама, і яна будзе вернута ім. І тыя, што любяць Бога, будуць радавацца ў праўдзе; а тыя, якія дапускаюцца злачыннасці і грахоў, – знікнуць з усяе зямлі.

8І цяпер, дзеці, загадваю вам: служыце Богу ў праўдзе і рабіце перад Ім, што Яму падабаецца. І дзецям вашым перадайце, каб спаганялі справядлівасць і давалі міласціны, ды каб памяталі пра Бога і дабраслаўлялі імя Яго ўвесь час у праўдзе і паводле ўсіх сіл сваіх.

9Цяпер жа, дзіця, выйдзі з Нінівы, і не заставайся тут,

10але ў які дзень пахаваеш маці сваю каля мяне, у той самы дзень не заставайся ў гэтых мясцінах. Бачу бо, што вялікая злачыннасць завялася ў ёй, і вялікі падман у ёй, і яны не саромеюцца. Паглядзі, сынок, што зрабіў Надаб Ахікару, які яго ўзгадаваў. Ці ж жывога не закапаў у зямлю? Але Бог аддаў яму за гэта крыўдаю на віду Сваім, і Ахікар выйшаў на святло, а Надаб пайшоў у вечную цемру, бо хацеў забіць Ахікара. Бо ён даваў міласціну, таму ўсцярогся ад сіла смерці, якую задумаў яму Надаб, і Надаб трапіў у сіло смерці і сябе загубіў.

11Ды цяпер, дзеткі, глядзіце, што робіць міласціна, і да чаго даводзіць злачыннасць, дзеля яе загінуў. І вось, жыццё маё спыняецца!» І паклалі яго на ложак, і ён памёр, і пахавалі яго пышна.

12І калі памерла маці яго, Тобія пахаваў яе каля бацькі свайго, і сам і жонка яго пайшлі ў Мідыю, і абжыўся ў Экбатане, у цесця свайго, Рагуэля.

13І клапаціўся ён з павагаю аб іх старасці, ды пахаваў іх у Экбатане, у Мідыі, і прыняў спадчыну дома Рагуэля і бацькі свайго Табіэля.

14І ён памёр у славе, маючы сто семнаццаць гадоў.

15І перад смерцю бачыў ён і чуў пра гібель Нінівы, і бачыў яе палонных, прыведзеных у Мідыю, якіх прывёў Асуэр, цар мідыйцаў, і ён дабраславіў Бога за ўсё, што Ён учыніў сынам Нінівы і Асірыі. І ўсцешыўся перад сваёй смерцю дзеля Нінівы, дый дабраславіў Госпада Бога ва ўсе векі вечныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help