1Анёлу царквы, што ў Эфесе, напішы: Вось што кажа Той, Які трымае сем зорак у Сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых светачаў:
2 2Кар. 11:13; 1Тэс. 1:3; 1Ян. 4:1 Я ведаю ўчынкі твае, і працу, і цярплівасць тваю, і што не можаш пераносіць ліхіх, і што выпрабаваў ты тых, якія называюць сябе Апосталамі, а імі не ёсць, і знайшоў іх ашуканцамі.
3 Гал. 6:9; Геб. 12:3 І маеш ты цярплівасць, і перанёс шмат ты дзеля імя Майго, і не знямогся.
4Але маю Я супраць цябе тое, што пакінуў ты тваю першую любоў.
5 Мц. 21:41; Адкр. 17:4 Памятай тады, адкуль ты ўпаў, і навярніся, і выконвай першыя ўчынкі. Інакш бо прыйду да цябе хутка і зрушу твой светач са свайго месца, калі не навернешся.
6Але маеш тое, што ненавідзіш справы мікалаітаў, якіх і Я ненавіджу.
7 Род. 2:9; Эзэк. 28:13; 31:8; Мц. 11:15 Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.
8 Іс. 44:6; 48:12; 1Кар. 15:20 І анёлу царквы, што ў Смірне, напішы: вось што кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:
9 Лк. 12:21; Як. 2:5; Рым. 2:17; 2Кар. 6:10 Ведаю твае ўчынкі і прыгнёт твой, і ўбоства твае, але ты багаты; і зневажанні тых, якія называюць сябе юдэямі, а імі не ёсць, бо яны – сінагога шатана.
10 Мц. 10:22; Мк. 13:13; Як. 1:12 Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.
11Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, не будзе пашкоджаны другой смерцю.
12 Адкр. 1:20 І анёлу царквы, што ў Пергаме, напішы: гэта кажа Той, Хто мае меч двусечны востры:
13Ведаю ўчынкі твае і што жывеш, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сведка Антыпа.
14 Ліч. 22:5, 7; 25:1-3; 31:16; Дзеі 15:29; 1Кар. 6:13; Юды 11 Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.
15І ты маеш таксама такіх, што трымаюцца навукі мікалаітаў, якую Я ненавіджу.
16 2Тэс. 2:8 Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мечам вуснаў Маіх.
17 Вых. 16:14, 15, 33, 34; Іс. 62:2; 65:15; Ян. 6:49 Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам з’есці Я манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога не ведае ніхто, толькі той, хто атрымлівае.
18І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: гэта, вось, кажа Сын Божы, Які мае вочы быццам полымя агню, а ногі падобныя да бронзы.
19Ведаю ўчынкі твае, і любоў, і веру тваю, і служэнне, і цярплівасць тваю, і ўчынкі твае апошнія большыя, чым раней.
20 1Цар. 16:31; 2Цар. 9:22, 30 Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.
21 Рым. 2:5 І даў Я ёй час навярнуцца, але яна не хоча за сваю распусту пакаяцца.
22Вось жа, Я кіну яе на ложак, і тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакаяліся б за правіны свае.
23 Пс. 7:10; 62:13; Ярэм. 17:10; Мц. 16:27; Лк. 16:15; Дзеі 1:24; Рым. 8:27 І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.
24Вам жа кажу ды іншым, што ёсць у Тыятыры, якія не маюць гэтае навукі і якія не спазналі, як кажуць, бяздонняў шатанскіх, што не пашлю на вас іншай цяжкасці;
25толькі тое, што маеце, утрымайце, пакуль да вас прыйду.
26 Пс. 2:8, 9; Ян. 6:29 А хто перамагае і выконвае аж да канца справы Мае, таму дам уладу над паганамі,
27і пасвіць будзе іх кіем жалезным, крышачы іх, быццам посуд гліняны,
28як і Я атрымаў ад Айца Майго, і дам яму раннюю зорку.
29Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
