Кніга Псальмаў Псальм 142 (141) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Сам. 22:1; 24:4 Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне.

Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;

2Перад Ім выліваю я лямантаванне маё, і бяду маю перад Ім абвяшчаю.

3 Пс. 140:6; Ярэм. 18:22 Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.

4Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.

5Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».

6Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне.

7Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help