Ліст да Піліпцаў Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Паўла і Цімафей, рабы Хрыста Ісуса, усім святым у Хрысце Ісусе, якія ёсць у Піліпах разам з епіскапам? і дыяканамі:

2 Эф. 1:2 ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.

3Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,

4 1Тэс. 1:2 заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасцю молячыся,

5 Клс. 1:6 дзеля вашага ўдзелу ў Евангеллі ад першага дня аж да цяпер,

6 1Кар. 1:8; 1Тэс. 1:3 маючы пэўнасць, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Ісуса;

7 Эф. 3:1 як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі мае ў ласцы.

8 Рым. 1:9 Сведка мне Бог, як сардэчна імкнуся да ўсіх вас у Ісусе Хрысце.

9 Клс. 1:9 І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,

10 Іс. 45:23 Рым. 12:1; Плп. 2:15; 1Тэс. 5:23 каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстоў,

11 Мц. 5:16; Ян. 15:8 поўныя пладоў справядлівасці, што праз Ісуса Хрыста на ўшанаванне і славу Бога.

12 Эф. 6:21 Хачу, браты, каб вы ведалі: тое, што вакол мяне, спрычынілася больш да поспеху Евангелля,

13бо путы мае ў Хрысце праславіліся ва ўсёй прэторыі і ва ўсіх іншых,

14 Эф. 3:13 і многія з братоў у Госпадзе, асмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся без страху абвяшчаць слова.

15 Паўт. Зак. 32:5; 2Кар. 2:17 Адны, праўда, з зайздрасці і пярэчлівасці вясцяць Хрыста, іншыя ж – з добрай волі.

16Тыя, што з любові, – ведаючы, што я дзеля абароны Евангелля пастаўлены,

17тыя ж, што з зайздрасці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.

18Дык што? Ці так, ці гэтак: ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,

19 Рым. 1:16 ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленне праз вашы малітвы і з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,

20 Рым. 14:8; Эф. 6:19 паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.

21 2Пёт. 1:13; Гал. 2:20 Бо для мяне жыццё – гэта Хрыстос, і смерць – набытак.

22Але калі жыццё ў целе прыносіць плод у маёй дзейнасці, дык, што выбраць, не ведаю.

23 2Кар. 5:2; 1Тэс. 4:17 Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,

24але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.

25І гэта напэўна ведаю, што застануся з усімі вамі на карысць вашу і на радасць веры,

26 2Кар. 1:14 каб радасць ваша расла ў Ісусе Хрысце праз мяне, праз маё вяртанне да вас.

27 Дзеі 4:32; Юды 3; 1Тэс. 2:12 Толькі жывіце дастойна Евангелля Хрыстова, каб, ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці адсутны, пачуў пра вас, што вы стаіце ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Евангельскую

28 Лк. 12:4; 1Пёт. 3:14 і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа – збаўлення, і гэта ад Бога.

29 Мц. 5:11; Дзеі 5:41 Вам бо дадзена дзеля Хрыста не толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,

30 Дзеі 16:19; Клс. 2:1; 1Тэс. 2:2; 1Цім. 6:12; 2Цім. 4:7; Геб. 10:32 такое самае змаганне маючы, якое бачылі ўва мне і як чуеце цяпер пра мяне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help