Ліст да Рымлянаў Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Кар. 1:23 Праўду кажу ў Хрысце, не маню, сведчыць аб гэтым маё сумленне ў Духу Святым,

2што вялікі смутак у мяне і няспынны боль у сэрцы маім.

3Я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,

4 Вых. 4:22; Лк. 1:72; Дзеі 2:39; Эф. 2:12 якія ёсць ізраэльцы, маючыя ўсынаўленне, і славу, і запаветы, і ўклад законаў, і служэнне Богу, і абяцанні,

5 Лк. 3:23 з іх і бацькі, з іх і Хрыстос паводле цела: Ён – Бог па-над усім, дабраславёны навечна. Амін.

6 Ян. 8:39; Гал. 6:16; Адкр. 2:9 Гэта не значыць, што слова Божае не здзейснілася. Бо не ўсе, што з Ізраэля, – ізраэльцы.

7 Род. 21:12; Ян. 8:33; Гал. 4:23; Геб. 11:11 Ды не ўсе нашчадкі Абрагама яго сыны, але: «Ад Ізаака будуць называцца твае нашчадкі».

8 Гал. 4:28 Гэта значыць, што не сыны паводле цела ёсць сынамі Божымі, але сыны абяцання лічацца нашчадкамі;

9 Род. 18:10; Геб. 11:11 слова ж абяцання такое: «Прыйду ў той самы час, і ў Сары будзе сын».

10Ды не толькі, але і Рэбэка пачала за адзін раз ад бацькі нашага Ізаака.

11 1Пёт. 1:2 Калі яны былі яшчэ не народжаны ды нічога не ўчынілі: ані дабра, ані зла, – каб заставаўся Божы намер адносна выбрання, –

12 Род. 25:23 сказана было ёй не дзеля ўчынкаў іх, але дзеля Таго, Хто заклікае: «Старэйшы будзе служыць малодшаму»,

13 Мал. 1:2, 3 як напісана: «Якуба Я палюбіў, а Эзава ўзненавідзеў».

14Што скажам на гэта? Няўжо Бог несправядлівы? Ніякім чынам!

15 Вых. 33:19 Бо Ён кажа Майсею: «Я пашкадую таго, каго шкадую, ды буду літасцівы да таго, да каго літасцівы».

16Гэта залежыць ані ад таго, хто хоча, ані ад таго, хто намагаецца, але ад Бога міласэрнага.

17 Вых. 9:16 Бо ў Пісанні кажа фараону: «Дзеля таго Я паставіў цябе, каб паказаць на табе магутнасць Сваю ды каб абвяшчалася імя Маё па ўсёй зямлі».

18Дык, каго хоча, літуе і, каго хоча, закамяняе.

19А ты скажаш мне: «Чаму тады дакарае? Хто бо зможа супрацівіцца волі Яго?»

20 Іс. 29:16; 45:9 Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»

21 2Цім. 2:20 Ці ж ганчар над глінай не мае ўлады, каб з таго самага месіва зрабіць адну пасудзіну для пачэснага ужытку, а другую – для непачэснага?

22 1Пёт. 2:8 Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў Свой або выявіць магутнасць Сваю, з вялікім цярпеннем ашчаджаў пасудзіны гневу, прызначаныя на загубу,

23 Клс. 1:27; 1Тэс. 5:9 ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,

24 Лк. 2:32 паклікаў нас не толькі з юдэяў, але таксама з паганаў?

25 Ос. 2:23; 1Пёт. 2:10 Як кажа таксама праз Осію: «“Не Мой народ” назаву “Маім народам”, а “Нялюбую” – “Любай”».

26 Ос. 1:10 І будзе: на месцы, дзе ім было сказана: “Вы – не Мой народ”, там назавуцца сынамі Бога жывога.

27 Іс. 10:22, 23 А Ісая ўсклікае пра Ізраэля: «Хоць бы колькасць сыноў Ізраэля была як пясок марскі, толькі рэшта будзе збаўлена.

28 Бо слова спаўняецца, і рашуча здзейсніцца паводле справядлівасці, Госпад здзейсніць на зямлі Сваё слова без адкладу».

29 Іс. 1:9 І як таксама прадказаў Ісая: «Калі б Госпад Сабаот не пакінуў нам нашчадкаў, сталі б мы як Садом ды былі б падобнымі да Гаморы».

30 Гал. 2:16; Плп. 3:9; Геб. 11:6 Дык што можам сказаць? Што пагане, якія не імкнуліся да справядлівасці, атрымалі справядлівасць, але справядлівасць, якая ёсць з веры.

31 Гал. 5:4 А Ізраэль, імкнучыся да закону справядлівасці, да закону не дайшоў.

32 Лк. 2:34; 1Кар. 1:23 Чаму? Бо імкнуўся не з веры, але з учынкаў. Яны спатыкнуліся аб камень спатыкнення,

33 Іс. 28:16; Мц. 21:42; 1Пёт. 2:6 як напісана: «Вось жа, кладу на Сіёне камень спатыкнення і камень згаршэння. І ўсякі, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help