1Алілуя. Спявайце Госпаду песню новую, хвала Яму на зборы святых.
2Хай узвесяліцца Ізраэль з Тым, Хто стварыў яго, і сыны Сіёна хай узрадуюцца з Валадарствам сваім.
3Хай хваляць імя Яго ў хоры, з бубнам і цытрай спяваюць псальмы Яму,
4 Род. 1:6 бо Госпад спагадны да народа Свайго і ўганаруе Ён пакорных збаўленнем.
5Хай цешацца святыя славаю, хай весяляцца на ложах сваіх.
6Праслаўленні Бога — у глотках іх, і мячы абасечныя — у руках іх,
7каб учыніць помсту над паганамі, пакаранне над народамі,
8каб у путы вязаць цароў, а князёў іх жалезнымі ланцугамі,
9каб споўніўся на іх напісаны прысуд: гэта хвала ўсім святым Яго. Алілуя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
