1 Мц. 5:48; Клс. 2:16; Геб. 7:19 Бо закон, маючы цень будучых даброццяў, а не саму выяву рэчаў, аднымі і тымі самымі ахвярамі, штогод без перастанку складанымі, ніколі не можа ўдасканаліць тых, што прыходзяць.
2Інакш перасталі б іх складаць, таму што служыцелі, раз ачышчаныя, не мелі б ужо аніякага ўсведамлення грахоў.
3Аднак у іх прыпамінанне грахоў штогод усё ж застаецца.
4 Геб. 9:12 Бо немагчыма крывёй валоў і казлоў зняць грахі.
5 Пс. 40:7-9 Геб. 1:6 Таму, прыходзячы на свет, кажа Хрыстос: «Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела Мне прыгатаваў.
6 Цэласпаленні і ахвяры за грэх не спадабаліся Табе.
7 Ян. 4:34 Тады сказаў Я: вось, іду, на пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць, Божа, волю Тваю».
8 Геб. 8:4 Сказаўшы раней: «Ахвяр і прынашэнняў, цэласпаленняў і ахвяр за грэх не захацеў Ты, і не спадабаліся яны Табе», хоць і складаюцца паводле закону,
9 Геб. 9:15 потым сказаў: «Вось, іду, каб выканаць волю Тваю, Божа». Касуе першую, каб устанавіць другую.
10 Ян. 17:19; Клс. 1:22; Геб. 2:11; 1Пёт. 2:24 На моцы той волі асвечаны мы назаўсёды праз ахвяру цела Ісуса Хрыста.
11 Вых. 29:38 І кожны святар штодзень служыць і часта складае тыя самыя ахвяры, якія ніяк не могуць зняць грахоў.
12 Пс. 110:1 Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,
13 1Кар. 15:25; Геб. 1:13 чакаючы, аж дакуль непрыяцелі Яго будуць пакладзены пад ногі Яго.
14 Мц. 5:48 Вось, Ён адной ахвяраю ўдасканаліў на векі тых, якія асвечаны.
15 Як. 4:5 Сведчыць нам аб гэтым і Дух Святы, бо пасля таго Ён сказаў:
16 Ярэм. 31:33; Рым. 11:27 «Вось якім будзе запавет, які Я размяшчу ў іх сэрцах і ў думках іх упішу іх,
17 Ярэм. 31:34 ды грахоў і беззаконняў іх ужо ўспамінаць не буду».
18А дзе дараванне гэтых, там ужо больш не трэба ахвяры за грэх.
19 Ян. 10:9; Рым. 5:2; Эф. 2:18 Дык, маючы тады, браты, пэўнасць увайсці ў святое праз кроў Ісуса,
20Які праклаў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць цела Сваё,
21і вялікага Першасвятара над домам Бога,
22 Святар. 8:30; Эзэк. 36:25; 1Кар. 6:11; 2Кар. 7:1; Эф. 5:26; 1Пёт. 1:2 прыступайма са шчырым сэрцам, у паўнаце веры, крапленнем ачысціўшы сэрцы ад усякай свядомасці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.
23Трымаймася непарушна вызнання надзеі, бо верны ёсць Той, Які даў абяцанне;
24і зважайма адзін на аднаго, заклікаючы да любові і да добрых учынкаў.
25 Дзеі 2:42; Рым. 13:11; Плп. 4:5; Клс. 3:16 Не прапускайма нашых супольных сходаў, як сталася звычкай некаторых, але суцяшаймася, і тым больш, чым больш вы бачыце надыходзячы дзень гэты.
26Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнанне праўды, дык не застаецца ўжо ахвяры за грэх,
27 Іс. 26:11 але толькі нейкае страшнае чаканне суда і жар агню, які павінен будзе пажэрці супраціўнікаў.
28 Паўт. Зак. 17:6; 19:15; Ян. 8:17; 2Кар. 13:1; Як. 2:10 Хто адкінуў закон Майсея, таго без ніякай міласэрнасці караюць смерцю пры двух або трох сведках.
29 Вых. 24:8; Мц. 12:31; Ян. 13:18; 1Кар. 11:25; 2Цім. 3:1; 2Пёт. 2:1; Адкр. 22:11 Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?
30 Паўт. Зак. 32:35, 36 Бо мы ведаем Таго, Хто сказаў: «Мне помста, і Я дам адплату», – кажа Госпад, – або зноў: «Сам Госпад будзе судзіць Свой народ».
31Страшна трапіць у рукі Бога жывога.
32 2Кар. 4:6; Гал. 3:4; Плп. 1:29; 1Тэс. 2:14 Прыпомніце мінулыя дні, у якія вы, асвечаныя, перанеслі вялікую навалу пакут,
33іншы раз самі стаўшыся відовішчамі зняваг і цярпенняў або іншы раз быўшы сучаснікамі тых, што падобнае перажывалі.
34 Мц. 5:12; Лк. 12:33; 2Цім. 1:16 Бо спачувалі кайданам маім, і з радасцю прынялі вы рабунак вашай маёмасці, ведаючы, што маеце багацце лепшае, трывалае.
35Дык не пакідайце мужнасці вашай, якая мае вялікую ўзнагароду.
36 Лк. 21:19; Клс. 3:24; Як. 1:4 Цярплівасць жа вам патрэбна, каб, спаўняючы волю Божую, атрымаць абяцанае.
37 Абак. 2:3, 4 Лк. 18:18; Адкр. 22:20 Яшчэ вось крыху, крыху і прыйдзе Той, Які павінен прыйсці, і не замарудзіць.
38Бо “справядлівы з веры жыве; калі б хто хістаўся, не спагадная да таго душа Мая”.
39 Дзеі 16:31; 1Тэс. 3:3; 1Пёт. 1:9; 2Пёт. 2:20 Мы ж не з’яўляемся адступнікамі на загубу, але веруючымі на збаўленне душы.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
