1Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
2Бо Ты — Бог прыстанішча майго; чаму ж Ты мяне адкінуў і чаму крочу я сумны, а вораг чыніць мне пераслед?
3Пашлі святло Тваё і праўду Тваю, хай яны вядуць мяне і хай завядуць мяне на святую гару Тваю і ў шаты Твае.
4І пайду я да ахвярніка Божага, да Бога весялосці ў радасці маёй. І буду вызнаваць Цябе на гуслях, Божа, Божа мой!
5 Пс. 42:6, 12 Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
