Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 19 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 28:6 Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.

2Дзе няма ведаў, душы няма дабра, і хто паспешлівы ў нагах — памыляецца.

3Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.

4 Высл. 14:20; 19:7 Багацце дабаўляе многіх сяброў; а беднага пакідае і сябар яго.

5 Высл. 19:9 Ілжэсведка не будзе беспакараны, а хто гаворыць ману — не пазбегне.

6Многія ліслівяць у прысутнасці магутнага чалавека, і ўсе — сябры таму, хто дае падарункі.

7Усе браты беднага чалавека ненавідзяць яго, звыш таго, і сябры далёка адыходзяць ад яго; хто імкнецца толькі да размоў — не будзе мець нічога.

8А хто з’яўляецца валадаром разважлівасці — любіць душу сваю, і знойдзе дабро вартаўнік разважлівасці.

9 Высл. 19:5 Ілжэсведка не будзе беспакараны, а хто гаворыць ману — загіне.

10Не ўпрыгожвае бязглуздага раскоша, і не слузе кіраваць кіраўнікамі.

11Веды чалавека ўціхамірваюць гнеў яго, а слава яго праходзіць міма несправядлівага.

12Як рыканне льва — так гнеў цара, і як раса на траве — так і ласка яго.

13Загуба для бацькі — сын бязглузды, а жонка сварлівая — дах, што няспынна працякае.

14Дом і багацце — спадчына бацькоў, а жонка разважлівая — ад Госпада.

15Лянота агортвае моцным сном, і душа нядбайная галадае.

16Хто беражэ настаўленне — беражэ душу сваю, а хто не клапоціцца аб дарозе сваёй — памрэ.

17 Мц. 25:40 Пазычае Госпаду — хто шкадуе бедных, і ў сваю чаргу вернецца яму.

18Карай сына свайго, пакуль ёсць надзея, ды не праймайся крыкам яго.

19Хто нецярплівы — вытрымае кару, а калі жадаеш выратаваць яго — іншае дадасі.

20Слухайся розуму і прымай настаўленне, каб быць мудрым у канцы жыцця свайго.

21Многа намераў у сэрцы чалавека, а ласка Госпада застанецца.

22Жаданае ад чалавека — міласэрнасць яго, і бедны чалавек лепшы за лгуна.

23Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.

24 Высл. 26:15 Гультай хавае руку сваю ў місе і не прысоўвае яе да вуснаў сваіх.

25 Высл. 21:11 Калі насмешнік збіты, то і просты чалавек паразумнее; а калі ўпікнеш мудраму, ён зразумее настаўленне.

26Хто чыніць шкоду бацьку і выганяе маці — сын несумленны і бессаромны.

27Знайдзі ўцеху ў тым, сыне, каб атрымліваць веды і не праходзь міма разважных размоў.

28Сведка несправядлівы здзекуецца з законнасці, і вусны бязбожнікаў глытаюць несправядлівасць.

29Дубцы падрыхтаваны для насмешнікаў, а пабоі — для цел бязглуздых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help