1 1Цар. 4:32 Прыпавесці Саламона, сына Давідава, цара Ізраэльскага,
2каб спасцігнуць мудрасць і настаўленне, каб зразумець словы мудрасці;
3каб атрымаць веды ў навучанні: справядлівасць, прыказанне і законнасць;
4каб простым людзям прыдаць кемлівасці, юнаку — ведаў і развагі.
5Мудры слухае і павялічвае веды, а разумны прыдбае ўмеласць:
6зверне ўвагу на прытчу і алегорыю, словы мудрых і іх загадкі.
7 Ёў 28:28; Пс. 111:10; Высл. 9:10 Шанаванне Госпада ёсць аснова ведаў. Мудрасці і навучання адцураюцца бязглуздыя.
8 Высл. 6:20; 23:22 Сыне мой, слухай перасцярогі бацькі свайго і не адхіляй запавету маці сваёй,
9бо яны — вянок годнасці на галаве тваёй і каралі на шыі тваёй.
10Сыне мой, калі цябе будуць прыцягваць грэшнікі, не прыставай да іх.
11Калі яны скажуць: «Пойдзем з намі! Наладзім засаду дзеля забойства, наставім прыхавана пасткі на бязвіннага;
12праглынём іх, як пекла: тых, што жывуць, і здаровых, як тых, што сыходзяць у магілу;
13знойдзем усякую каштоўную маёмасць, запоўнім дамы свае здабыткамі;
14далучы долю сваю да нашай, хай будзе адна кішэнь для ўсіх нас»;
15сыне мой, не хадзі з імі, утрымай нагу сваю ад іх сцежак.
16 Іс. 59:7; Рым. 3:15 Бо ногі іх бягуць да злачынства і спяшаюцца, каб праліць кроў.
17Дарэмна закідваецца сетка перад вачамі мноства птушак.
18Яны наладжваюць засаду дзеля ўласнага забойства і задумваюць злачынствы супраць сваіх душ.
19Такі шлях у кожнага, хто імкнецца да нарабаванага: захоплівае яно душу таго, хто валодае ім.
20 Высл. 8:1-3 Мудрасць гукае па плошчах, на вуліцах падымае голас свой,
21на важнейшым месцы дарог шматлюдных крычыць, каля ўваходу ў гарадскую браму гучаць яе словы:
22«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
23Звярніцеся да майго выкрывання: вось, удыхну ў вас дух мой і выкажу вам словы мае.
24 Іс. 65:12; 66:4; Ярэм. 7:13 Бо вось, я клікала, а вы адмовіліся, працягнула руку сваю, але не было нікога, хто заўважыў бы яе.
25Вы пагрэбавалі ўсякаю маёю парадаю і адхілілі мае папрокі.
26 Пс. 2:4 Такім чынам, і я буду смяяцца з вашай пагібелі і кпіць буду, калі прыйдзе да вас трывога.
27 Ёў 27:9 Калі накінецца, як бура, страх, і пагібель узнікне, быццам віхура, калі апануе вас бяда і цесната.
28 Іс. 1:15; Ярэм. 11:11 Тады прызываць будуць мяне, а не выслухаю, рупліва шукаць мяне будуць, а не знойдуць мяне.
29З-за таго, што настаўленне ненавідзелі і не выбралі страх Госпадаў,
30не згадзіліся з маёю парадаю і пагрэбавалі ўсім маім выкрываннем.
31І вось, хай яны спажываюць плён свайго шляху, насычаюцца сваімі парадамі.
32Адступніцтва невукаў заб’е іх, а нядбаласць бязглуздых загубіць іх.
33А той, хто слухае мяне, і прытулак ад страху знойдзе, і спакойны будзе, пазбавіўшыся страху перад ліхімі людзьмі».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
