Кніга Захарыі Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Эздр. 5:2; Адкр. 12:10 І паказаў мне Ісуса, вялікага сярод святароў, які стаяў перад анёлам Госпада; і шатан стаяў з правага боку ад яго, каб супрацьстаяць яму.

2 Юды 1:9 І сказаў анёл Госпадаў шатану: «Наракае на цябе Госпад, шатан! І наракае Госпад на цябе, які выбраў Ерузалім! Ці ж ён не галавешка, выхапленая з агню?»

3І Ісус быў апрануты ў забруджанае адзенне і стаяў перад анёлам.

4Ён адказаў і сказаў тым, якія стаялі перад ім, кажучы: «Здыміце з яго бруднае адзенне». І сказаў ён яму: «Вось, я забраў ад цябе правіннасць тваю; апрану цябе ў іншае адзенне».

5І ўсклалі на галаву яго прыгожы кідар, і апранулі яго ў шаты; і анёл Госпадаў стаяў.

6І засведчыў анёл Госпадаў Ісусу, кажучы: «Вось што кажа Госпад Магуццяў:

7“Калі ты будзеш хадзіць па Маіх дарогах і калі захаваеш службу Маю, то ты таксама будзеш судзіць дом Мой і будзеш пільнаваць Мае панадворкі; і залічу цябе ў лік тых, што стаяць тут зараз.

8 Ярэм. 23:5; 33:15; Зах. 6:12 Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.

9Вось бо камень, які кладу перад Ісусам: на тым камені сем вачэй; Я, вось, выражу выяву яго і ў адзін дзень скасую правіннасць гэтае зямлі, — кажа Госпад Магуццяў.

10 Міх. 4:4 У той дзень — прадказанне Госпада Магуццяў, — пакліча сябар сябра свайго ў засень вінаграду і фігавага дрэва”.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help