Дзеі святых Апосталаў Раздзел 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Пасля гэтага пакінуў ён Атэны ды прыбыў у Карынт.

2 Рым. 16:3; 1Кар. 16:19; 2Цім. 4:19 Тут напаткаў ён нейкага юдэя, на імя Аквіла, родам з Понта, які прыбыў нядаўна з Італіі, і жонку яго Прысцылу, бо Клаўдзій загадаў выселіць з Рыма ўсіх юдэяў, і ён прыйшоў да іх.

3 1Кар. 4:12; 2Кар. 12:13; 1Тэс. 2:9; 2Тэс. 3:8 А займаўся ён тым жа рамяством, таму застаўся ў іх і працаваў; а рамяством іх было майстраванне палатак.

4І ў кожную суботу дыспутаваў у сінагозе ды пераконваў юдэяў ды грэкаў.

5Калі ж прыйшлі Сіла і Цімафей з Мацэдоніі, Паўла пануканы быў Духам, каб сведчыць юдэям, што Ісус ёсць Хрыстос.

6 Мц. 10:14 А калі пярэчылі яму і блюзнілі, атрасаў сваё адзенне ды казаў ім: «Кроў ваша на вашу галаву! Я чысты. Ад гэтай гадзіны пайду да паганаў».

7І перайшоў адтуль, і ўвайшоў у дом аднаго богабаязнага чалавека, імем Юст, дом якога быў побач з сінагогай.

8 1Кар. 1:14 Начальнік жа сінагогі, Крысп, з усім сваім домам уверыў у Госпада, і многа карынцянаў, слухаючы, уверылі і прынялі хрост.

9Уночы Госпад сказаў Паўлу ў з’яве: «Не бойся, але гавары і не маўчы,

10бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».

11Дык ён застаўся, навучаючы іх слову Божаму год ды шэсць месяцаў.

12А калі Галіён стаўся праконсулам Ахаі, юдэі аднадушна паўсталі супраць Паўлы і прывялі яго на суд,

13кажучы: «Ён падгаворвае людзей, каб славілі Бога не паводле закону».

14Калі ўжо Паўла пачынаў адкрываць вусны, Галіён сказаў юдэям: «Калі б быў які праступак або злачынства, о юдэі, дык я заняўся б вамі.

15Але калі вы спрачаецеся пра словы і імёны ды пра ваш закон, дык самі разбірайцеся. Бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым».

16І выгнаў іх з суда.

17 1Кар. 1:1 А ўсе грэкі, схапіўшы начальніка сінагогі Састэна, білі яго перад судом, але Галіён не звяртаў на гэта ўвагі.

18 Рым. 16:1 А Паўла, яшчэ шмат дзён прабыўшы там, развітаўся з братамі ды разам з Прысцылай і Аквілам паплыў у Сірыю, а ў Кенхрах абстрыг галаву, бо такое зрабіў абяцанне.

19І дабраліся да Эфеса, і там ён іх пакінуў, а сам, увайшоўшы ў сінагогу, дыспутаваў з юдэямі.

20Калі ж прасілі яго, каб заставаўся ў іх даўжэй, не згадзіўся,

21 Як. 4:15; 1Кар. 4:19; Геб. 6:3 але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.

22Прыбыўшы ў Цэзарэю, ён з’явіўся у Ерузаліме, і прывітаў царкву, і накіраваўся ў Антыёхію.

23 Гал. 1:2; 1Тэс. 3:2 Пабыўшы нейкі час там, зноў падаўся ў дарогу, праходзячы па чарзе праз Галатыйскую краіну і Фрыгію, умацоўваючы ў веры ўсіх вучняў.

24 1Кар. 1:12; Ціт. 3:13 Адзін жа юдэй, на імя Апалос, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і моцны ў Пісанні, прыбыў у Эфес.

25 Мц. 3:1; Мк. 1:7; Лк. 3:16; Ян. 1:26; Рым. 12:11 Ён быў настаўлены на шлях Госпада і, палаючы Духам, гаварыў ды навучаў рупліва пра Ісуса, ведаючы толькі Янаў хрост.

26Ён пачаў адважна прамаўляць у сінагогах. Калі пачулі яго Прысцыла і Аквіла, прынялі яго ды выяснілі яму шлях Божы.

27 1Кар. 3:6 А калі задумаў ён ісці ў Ахаю, то браты, узрушаныя, напісалі ліст да вучняў, каб прынялі яго. Калі ж ён прыбыў, дапамагаў многа тым, што ўверылі праз ласку,

28бо рашуча і прылюдна абвяргаў юдэяў, даводзячы з Пісання, што Ісус ёсць Хрыстос.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help